24 лістапада а 15-й гадзіне ў Канцэртнай зале Сафійскага сабора ў Полацку адбудзецца арганны канцэрт у рамках XXIV Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі “Званы Сафіі” у выкананні польскага арганіста МІХАЛА КОЦАТА.
Міхал Коцат — выпускнік Кракаўскай акадэміі музыкі па класе аргана і клавесіна, а таксама аспірантуры Музычнай акадэміі ў Катавіцах. Удасканальваў сваё майстэрства ў Фрайбургскай вышэйшай школе музыкі (Hochschule für Musik Freiburg), а ў 2018 годзе атрымаў званне доктара мастацтва.
Лаўрэат некалькіх арганных конкурсаў, двойчы быў стыпендыятам Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны РП, а ў 2015 годзе атрымаў стыпендыю “Маладая Польшча”, якая прысуджаецца за высокія дасягненні ў галіне мастацтва. У цяперашні час Міхал Коцат працуе ў Інстытуце музыкі на Факультэце Мастацтваў Універсітэта ў Зялёнай Гуры.
У праграме канцэрта: Г. Гендэль, В. А. Моцарт, Ф. Мендэльсон-Бартольдзі, М. Дзюрыфле, Ж. Ален, І.С.Бах.