16.12.2019 - 15.01.2020 Падзея, Польская мова

Святочная акцыя Czytaj PL

Czytaj PL — найбуйнейшая акцыя ў Польшчы па прасоўванні чытання, вяртаецца на святочны перыяд! У лістападзе акцыя з велізарным поспехам адбылася пяты раз — 130 тысяч прачытаных і плакаты з кодам доступу ў 1000 мясцовасцяў у Польшчы, на 4 кантынентах і 14 краінах. Аднак арганізатары не спачываюць на лаўрах. З нагоды дня нараджэння арганізатары падрыхтавалі падарунак — спецыяльную святочную акцыю Czytaj PL з чарговымі бясплатнымі кнігамі.

З 16 снежня да 15 студзеня можна прачытаць 10 электронных і 5 аўдыёкніг, сярод якіх дэтэктывы, раманы, мастацкая літаратура, біяграфіі, а таксама кнігі для дзяцей.

Для ўдзелу ў акцыі дастаткова спампаваць прыкладанне Woblink з App Store ці Google Play, адкрыць спасылку на акцыю і атрымліваць асалоду ад чытання 10 бясплатных кніг.
from to
Scheduled Падзея Польская мова