16.01.2020 - 29.01.2020 Кіно, Падзея

Фільм “Божае Цела” ў беларускім пракаце

Намінант на прэмію "Оскар" і глядацкі фаварыт кінафестывалю «Лістапад»: у беларускім пракаце —  польскі фільм года "Цела Божае" / "Boże Ciało" / "Corpus Christi". 

Доўгачаканая карціна пра маладога ксёндза выходзіць у сталічны пракат 16 студзеня. Убачыць польскі фільм з шорт-ліста «Оскара» можна ў чатырох кінатэатрах з 16 па 22 студзеня пакажуць у  «Міры» і Silver Screen Galileo, па 29 студзеня – у «Піянеры» і Falcon Club Буцік Кіно. Пракат у «Лістапад. Калекцыі» адбудзецца на польскай мове з рускімі субтытрамі.
Стужка «Цела Божае» Яна Камасы на 26-м Мінскім МКФ была ўдастоена адразу трох узнагарод, у тым ліку «Прыза глядацкіх сімпатый».

from to
Scheduled Кіно Падзея