15.02.2020 Музыка, Падзея

Канцэрт “Algorhythm” (PL) у рамках Minsk Winter Jazz 2020

15-га лютага ў рамках фестывалю выступіць вядомы польскі гурт "Algorhythm", намінаваны на прэмію фанаграфічнай акадэміі “FRYDERYK 2018” у намінацыі "Джазавы запіс року".

На тры дні, з 14 па 16 лютага, у Мінску адкрыецца партал у Сусвет джаза –  Міжнародны фэст Minsk Winter Jazz 2020 абрыне на горад струмень новых ідэй, цікавых творчых сустрэч і хвалю добрага настрою.

Гурт Algorhythm быў заснаваны ў 2013 годзе. З самага пачатку сваёй творчасці спалучае розныя ідэі і музычныя напрамкі. Назва гурта гэта слова — сімвал. Звяртаецца да паняцця алгарытму, які выкарыстоўваецца кожны дзень ва ўсіх сферах сучаснага жыцця. Менавіта так музыка “Algorhytm” адлюстроўвае паўсядзённыя эмоцыі і думкі сучаснага чалавека. Гурт намінаваны на прэмію фанаграфічнай акадэміі “FRYDERYK 2018” у намінацыі “Джазавы запіс року”.

Scheduled Музыка Падзея