19.03.2020 Падзея, Тэатр

УВАГА! АДМЕНЕНЫ!

Спектакль “Ева і Ён” (ПОЛЬШЧА) у рамках “Пластформа-2020”

Шаноўнае Спадарства,

Ветліва інфармуем, што паказ спектакля “Ева і Ён” у рамках форуму пластычных тэатраў “Пластформа-2020” адменены па незалежных ад нас прычынах.

14-21 сакавіка ў Мінску пройдзе VIII Форум пластычных тэатраў “Пластформа-2020”.

Форум па праве лічыцца адной з самых цікавых і  незвычайных культурных падзей у Беларусі. У праграме пераважаюць спектаклі з абшару пластычнага эксперыменту і імправізацыі. У гэтым годзе гледачы пазнаёмяцца з творчасцю калектываў з Беларусі, Аўстрыі, Лівана і Польшчы.

Паказы спектакляў адбудуцца 18-21 сакавіка. Акрамя спектакляў, у рамках форуму 14-21 сакавіка адбудзецца кінапаказ, гутаркі з экспертамі, лекцыі і майстар-класы замежных гасцей форуму.

Сакрэт пластычных спектакляў заключаецца ў тым, што дзеянне складаецца з яркіх візуальных і цялесных вобразаў, таму замест нарыхтаваных тэкставых сэнсаў прапануе гледачу дыялог на пачуццёвай, кінестэтычнай мове. Размова з гледачом адбываецца праз цела акцёра, якое з’яўляецца інструментам, які гучыць, размаўляе, стварае, трансфармуе.

Сцэна са спектакля “Ева і Ён”

19 сакавіка на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача Івона Альшоўска і  Павел Конёр з Тэатра СТУДЫІ імя Станіслава Ігнацыя Віткевіча (Варшава) прадставяць спектакль “Ева і Ён”.

Канцэпцыя, танец – Павел Конёр, Івона Альшоўска.

Працягласць 40 хвілін

Гэта спектакль-паядынак: паміж сабой, са светам, з нябачным Богам. Гэты танец, як дзве асобныя планеты, што верцяцца вакол адна адной; як дзве істоты, як запальчывыя палюбоўнікі, як два баксёра ў сутычцы на рынгу. Гэта гісторыя выгнанай пары, гісторыя вечнай барацьбы мужчынскага і жаночага пачаткаў.

Пастаноўка была паказана на польскай Платформе Танца 2019 годзе ў Гданьску, куды трапляюць лепшыя польскія танцавальныя пастаноўкі за 2 гады.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ І ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ на сайце www.plastforma-minsk.art

Scheduled Падзея Тэатр