Выстава “Бяспамяцтва” па кавалках спрабуе ўзнавіць лёс вязняў савецкіх лагераў, часам прафесійных мастакоў, а часам аматараў. Не заўсёды гэта ўдаецца. Пра многіх вязняў – ахвяр Катынскага расстрэлу, мы да гэтага часу нічога не ведаем.
Выстава “Бяспамяцтва”, падрыхтаваная да 80-й гадавіны Катынскага расстрэлу, – гэта мастацкае сведчанне савецкага зверства, халодна запланаванага вынішчэння польскай эліты, якое нанесла непамерныя страты культуры.
Прадстаўлены працы мастакоў – польскіх салдат, вязняў лагераў у Старабельску, Казельску, Паўлішчавым Бары, Гразоўцы, Комі Пячоры – паходзяць з калекцыі Катынскага музея, Музея архідыяцэзіі і Нацыянальнага музея ў Варшаве.
Арганізатары: Нацыянальны цэнтр культуры, Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, Галерэя Нацыянальнага цэнтра культуры “Кардэгарда”.