14.02.2020 - 5.04.2020 Мастацтва, Падзея

Выстава “Модныя дамы ў Нясвіжы”

З 14 лютага па 5 красавіка 2020 г. у нясвіжскім палацы князёў Радзівілаў будзе працаваць міжнародная выстава “МОДНЫЯ ДАМЫ Ў НЯСВІЖЫ” – сумесны праект Музея ў Небарове і Аркадыі (Польшча) і Музея-запаведніка “Нясвіж” (Беларусь).

Узоры жаночай моды канца ХІХ стагоддзя

Аснову часовай экспазіцыі складае ўнікальная персанальная калекцыя ўбораў апошняй небароўскай княгіні Ганны Радзівіл з Любамірскіх, а таксама – рэканструкцыі жаночых строяў ХІХ стагоддзя, зробленыя паводле партрэтаў адпаведнай эпохі. Дэманстрацыя арыгінальных сукенак і іх рэканструкцый не толькі дазволіць адчуць каларыт ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў, але і нагадае пра даўнія культурныя кантакты паміж радзівілаўскімі рэзідэнцыямі Небаровам і Нясвіжам.

Узоры жаночай моды пачатку ХХ стагоддзя

Акрамя таго на выставе будуць прадстаўлены вееры, упрыгожванні, аксэсуары, фотаздымкі з музейных збораў і прыватных калекцый.

Эрнст Гебаўэр. Партрэт Алены Радзівіл з Пшаздзецкіх у сукенцы ў антычным стылі, каля 1816 г. Музей у Небарове і Аркадыі

У падрыхтоўцы і правядзенні праекта ўдзельнічаюць:

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” (Беларусь)
Музей у Небарове і Аркадыі (Польшча)
Фонд “Nomina Rosae” (Польшча)
Музей “Замкавы комплекс “Мір” (Беларусь)
Мацей Радзівіл (Польшча)
Польскі Інстытут у Мінску

from to
Scheduled Мастацтва Падзея