23.04.2020 Гісторыя, Падзея

Тэст “ЯКАЯ ТЫ ГІСТАРЫЧНАЯ АСОБА?”

 
Сябры, запрашаем Вас пазнаёміцца з вельмі цікавым адукацыйным парталам HISTORIA:POSZUKAJ (ГІСТОРЫЯ:ПАШУКАЙ) – цікавыя тэмы, лёсы знакамітых герояў, займальныя гістарычныя крыніцы – усё гэта, каб бліжэй пазнаёміцца з разнастайнымі старонкамі польскай гісторыі. Сёння прапануем Вам прайсці тэст “ЯКАЯ ТЫ ГІСТАРЫЧНАЯ АСОБА?” Дастаткова зайсці па спасылцы https://www.historiaposzukaj.pl/quiz.html і адказаць на 10 пытанняў, выбіраючы адпаведныя графічныя падказкі:
1. Чым Ты займаешся ў вольны час?
2. Рыса характару, якая Цябе вызначае?
3. Твой любімы від гульні?
4. Ты вучышся з думкамі пра…
5. Уяві сябе дырэктарам школы. Што б ты зрабіў у першую чаргу?
6. Цябе “дастаюць” на ФБ, а ты?
7. У якасці падарунка добра было б атрымаць…
8. Якім спосабам ты пераконваеш бацькоў, калі патрабуеш набыць дарагую рэч?
9. Як апранаешся?
10. Які # дадасі да сваіх фотак у сацыяльных сетках?

Да якой жа вядомай гістарычнай асобы ты падобны? Прайдзі тэст і даведайся!

Scheduled Гісторыя Падзея