3.05.2020 Музыка, Падзея, Тэатр

“СТРАШНЫ ДВОР”

Запрашаем да прагляду новай пастаноўкі знакамітай оперы Станіслава Манюшкі “СТРАШНЫ ДВОР”.
Запіс даступны на платформе “VOD” Вялікага Тэатра – Нацыянальнай Оперы ў Варшаве: 
Опера ў чатырох актах
Хор і аркестр Вялікага тэатра – Нацыянальнай оперы ў Варшаве,
Польскі нацыянальны балет
 
Прэм’ера: 28/09/1865
Прэм’ера гэтай пастаноўкі: 8/11/2015
Запіс рэалізаваны: 2-3.11.2019 у Вялікім тэатры – Нацыянальнай оперы ў Варшаве
Лібрэтта: Ян Хэнціньскі (Jan Chęciński)
Рыжысёр: Дэвід Путні (David Pountney)
Дырыжор: Гжэгаж Новак (Grzegorz Nowak)
Сцэнаграфія: Леслі Траверс (Leslie Travers)
Харэаграфія: Эміль Весалоўскі (Emil Wesołowski)
 
“… Пільны, але жартаўлівы, і перш за ўсё свежы погляд Дэвіда Путні на нацыянальны польскі твор дазволіў выцягнуць з-пад запыленых польскіх кунтушаў і шабляў развагі пра мужчынскія цноты. Разгортваючы дзеянне ў 1920-х гадах, брытанскі рэжысёр вызваліў Стэфана і Збігнева ад імглы паўстанцкіх уздымаў і паражэнняў, пераносячы іх у свет краіны, якая перажывала мадэрнізацыю пасля Першай сусветнай вайны. Сярод прыгожых кадраў у спектаклі з’явяцца карціны «Цуд над Віслай» Ежы Косака, а таксама «Поры года» Франсуа Бушэ. Блісне макет шляхецкага двара, нават зашалясцяць сукенкі і фракі, але ўсё гэта разам набудзе еўрапейскі размах. Фінальны баль будзе мець у сабе нешта з паэтыкі opéry comique (оперы камік). З духу польскасці на першы план выйдзе дух міжчалавечых спраў. Гэтая вельмі вядомая ўсім опера выходзіць за рамкі зачараванага кола нацыянальных сімвалаў. Уражвае свежым падыходам. Прымушаючы смяяцца, узрушвае”.
Scheduled Музыка >Падзея >Тэатр