Міжнародная анлайн-канферэнцыя “Цяжар перамогі. Другая сусветная вайна і яе наступствы з пункту гледжання 75 гадоў пасля яе заканчэння”
Ці народы Заходняй Еўропы памятаюць пра вайну гэтак жа, як жыхары цэнтральнай і ўсходняй частак кантынента? Хто фарміруе ўяўленні аб падзеях Другой сусветнай вайны: гісторыкі ці стваральнікі масавай культуры?
На гэтыя і іншыя пытанні ўжо ў пятніцу, 8 траўня, адказы будуць шукаць удзельнікі канферэнцыі пад назвай “Цяжар перамогі. Другая сусветная вайна і яе наступствы з пункту гледжання 75 гадоў пасля яе заканчэння”.
Інтэрнэт-карыстальнікі змогуць сачыць за канферэнцыяй ў старонцы FB і канале YouTube Музея гісторыі Польшчы. У зарэгістраваных карыстальнікаў, якія будуць сачыць за дыскусіяйсіі, будзе магчымасць задаваць пытанні экспертам. Выступленні на канферэнцыі будуць перакладацца на англійскую і рускую мовы.
Канферэнцыя будзе складацца з трох панэльных дыскусій.
Першая панэльная дыскусія (10.00-11.00PL) будзе прысвечаны памяці пра Другую сусветную вайну: культываванню, забыццю і, нарэшце, – яе палітычнаму выкарыстанню.
Падчас другой (11.15-12.15PL) панэльнай дыскусіі запрошаныя госці будуць асвятляць юрыдычныя праблемы, якія ўзніклі ў выніку Другой сусветнай вайны, такія як кваліфікацыя асобных злачынстваў як генацыд, ўзаемнае прызнанне межаў або законнасць кампенсацыі шкоды.
У трэцяй частцы (13.00-14.00PL) даследчыкі абмяркуюць, у якой ступені ўступленне Чырвонай Арміі стала для краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы вызваленнем, а ў якой новай акупацыяй, а таксама тое, як падзенне камунізму паўплывала на даследаванні датычна Другой сусветнай вайны.
Падрабязная інфармацыя пра канферэнцыю на сайце Музея гісторыі Польшчы