5.05.2020 Музыка, Падзея

Манюшкаўскі марафон Опернай Акадэміі

5 мая з нагоды 201-й гадавіны з дня нараджэння Станіслава Манюшкі прапануем Вашай увазе выдатны канцэрт пад назвай “МАНЮШКАЎСКІ МАРАФОН ОПЕРНАЙ АКАДЭМІІ”. 
Канцэрт даступны на платформе VOD Вялікага Тэатра – Нацыянаьнай Оперы ў Варшаве: http://vod.teatrwielki.pl/moniuszkowski-maraton-akademii-operowej/
У канцэрце прымаюць удзел студэнты і выпускнікі “ОПЕРНАЙ АКАДЭМІІ” Вялікага Тэатра — Нацыянальнай оперы ў Варшаве, таленавітыя маладыя польскія выканаўцы — лаўрэаты і пераможцы шматлікіх конкурсаў і фестываляў. 
Рэжысёр – Ева Руціньска. 
У праграме канцэрта прагучаць песні са славутага “Хатняга спеўніка” Станіслава Манюшкі. 
 
Выканаўцы: 
 
Катажына Бэлкюс – сапрана 
Катажына Дрэліх – сапрана 
Магда Гурняк – сапрана 
Іна Федорый – сапрана 
Яанна Кэндзёр – сапрана 
Паўла Ключна – мецасапрана 
Наталія Кухар – мецасапрана 
Магдалена Стэфаняк сапрана 
Зузанна Наляваек мецасапрана 
Юстына Олув – мецасапрана 
Катажына Шымковяк мецасапрана 
Якуб Фольтак – контратэнар 
Міхайла Кушлык – тэнар 
Себасцьян Мах – тэнар 
Рафал Полек тэнар 
Павел Трояк – барытон 
Раман Хабранок – бас 
Павел Гарадыскі – бас 
Яўген Рахманін – бас 
Ясін Рамаль-Рыкала бас
 
Піяністы: 
Аляксандр Хадацкі, Юлія Коц’ян, Йахім Калпановіч, Марта Кострых, Яанна Лашчкоўска, Наталія Павлашэк, Марта Пласота, Крысціян Сэнкоўскі, Аліна Шаўчэнка
Scheduled Музыка Падзея