11.05.2020 - 30.06.2020 Аб`явы Iнстытута, Літаратура

Спытай у бібліятэкара!

Сябры! Наша Бібліятэка не спыняе сваю анлайн-працу і працягвае падкідваць новыя чытацкія ідэі. Але як не разгубіцца ў такой процьме электронных кніг, сайтаў і акцый? Памятайце пра тое, што вы заўжды можаце спытаць парады бібліятэкара!

Вы ўжо ведаеце, што хочаце пачытаць, але не ведаеце, дзе гэта знайсці? Прыкідваеце, што было б здорава паглыбіцца ў сучасны дэтэктыў або суняць неспакой якаснай фантастыкай, толькі што выбраць? Шукаеце тую кніжку з чырвонай вокладкай? Бібліятэка будзе рада дапамагчы парадай. Пішыце нам і мы адкажам:  biblioteka.minsk@instytutpolski.org

from to
Scheduled Аб`явы Iнстытута Літаратура