21 траўня ў 19:00PL/20:00BY у рамках святкавання ў Польшчы Дня публічнага тэатра адбудзецца ўнікальная падзея. Упершыню артысты Драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі ў Беластоку аб’яднаюць свае сілы з акцёрамі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску.
Прадстаўнікі двух сцэн разам анлайн прачытаюць урыўкі з самага вядомага твора Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш”. Гледачы змогуць пачуць тэкст знакамітай паэмы як на польскай, так і на беларускай мовах.
Рэжысёр чытання – Алена Ганам.
Праект рэалізаваны пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.
Фота: www.kupalauski.by
Інтэрактыўны часопіс 🗓
"SZTUKA. Мастацтва вельмі польскае". Выпуск II- 2021.
30
06.2021
31
08.2021
Аб`явы Iнстытута, Мастацтва, Падзея
“Гісторыка-культурная спадчына яўрэяў Беларусі на працягу стагоддзяў”
І Міжнародная анлайн-канферэнцыя
28
06.2021
30
06.2021
Гісторыя, Падзея