21.05.2020 Літаратура, Падзея, Тэатр

Чытанні “Пана Тадэвуша” анлайн

21 траўня ў 19:00PL/20:00BY у рамках святкавання ў Польшчы Дня публічнага тэатра адбудзецца ўнікальная падзея. Упершыню артысты Драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі ў Беластоку аб’яднаюць свае сілы з акцёрамі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску.

Прадстаўнікі двух сцэн разам анлайн прачытаюць урыўкі з самага вядомага твора Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш”. Гледачы змогуць пачуць тэкст знакамітай паэмы як на польскай, так і на беларускай мовах.

Рэжысёр чытання – Алена Ганам.

Праект рэалізаваны пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

Трансляцыя па СПАСЫЛЦЫ.

Фота: www.kupalauski.by

Scheduled Літаратура Падзея Тэатр