4 чэрвеня а 19:00PL/20:00BY адбудзецца бясплатны метадычны семінар для настаўнікаў у выглядзе вэбінара на тэму ацэнкі ведаў. Тэставанне, экзамінаванне і ацэньванне з’яўляюцца неад’емнымі элементамі працэсу навучання.
На семінары будуць прадстаўлены тэарэтычныя і практычныя асновы вымярэння вынікаў навучання. У дадатак да апісання звычайных тэстаў і спосабаў ацэнкі таксама будзе абмеркаванне некалькіх нестандартных прапаноў.
Важным элементам ацэнкі з’яўляецца самаацэнка. Таксама па гэтым пытанні будуць прапанаваныя некалькі метадычных ідэй. Яны гэтак жа важныя, як і ацэнка з боку асобы, якая вучыць. Яны дапамагаюць развіваць аўтаномію і разважаць аб сваім уласным прагрэсе.
Вэбінар вядзе Агнешка Ясіньска, выкладчыца польскай мовы як замежнай у Педагагічным універсітэце ў Кракаве; сааўтар некалькіх падручнікаў і дапаможнікаў па польскай мове (у прыватнасці, серыя „Hurra po polsku”, „Polski w pracy” oraz „O Polsce po polsku”).
Спасылка на вучэбную платформу