31.05.2020 Культурныя падзеі ў Польшчы, Музыка, Падзея

61-ы сезон Шапэнаўскіх канцэртаў у Каралеўскіх Лазенках

Шапэнаўскія канцэрты, якія ў супрацоўніцтве з Каралеўскімі Лазенкамі ладзіць Сталічная эстрада (Варшава) і Таварыства імя Фрыдэрыка Шапэна, з’яўляецца адным з найстарэйшых музычных мерапрыемстваў Варшавы і яе культурнай візітоўкай. Пленэрныя вечарыны ля помніка Шапэну адбываюцца з 1959 года.

Шапэнаўскія канцэрты анлайн:  17 траўня – 5 ліпеня 2020 года.

Трэці Шапэнаўскі канцэрт  у Інтэрнэце выканае знакамітая польская піяністка, прафесар БРАНІСЛАВА КАВАЛА.
31 траўня 2020 года а 13:00BY (12.00 па польскім часе)
Трансляцыя таксама будзе даступная па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=CntydI2nJGM
а таксама на сайце: http://koncerty-chopinowskie.pl/
Прафесар БРАНІСЛАВА КАВАЛА (фота с сайта  http://koncerty-chopinowskie.pl/

Больш інфармацыі пра Шапэнаўскія канэрты тут: https://www.lazienki-krolewskie.pl/pl/pomniki/pomnik-fryderyka-chopina 

У гэтым годзе, у сувязі з эпідэміяй каранавіруса, упершыню ў гісторыі славутыя Шапэнаўскія канцэрты не адбудуцца ля помніка Шапэну. Самыя выбітныя польскія піяністы выступяць перад слухачамі ў Інтэрнэце, яны завітаюць у нашыя дамы з экранаў камп’ютараў і тэлефонаў. 

Сольныя канцэрты будуць запісаныя ў Старой аранжэрэі ў Каралеўскіх Лазенках. Старанна падабраны рэпертуар, прыгожыя інтэр’еры і іх унікальная акустыка стануць дадатковымі перавагамі гэтых выключных падзей. 

У рамках сёлетніх Шапэнаўскіх канцэртаў выступяць таксама іншыя варшаўскія піяністы: Аляксандра Свігут, Браніслава Каваля, Пётр Паўляк, Марыя Габрысь-Хэйкэ, Іаанна Лаўрыновіч і Яцэк Кортус.

17 траўня – Караль Радзівановіч
24 траўня – Аляксандра Свігут
31 траўня – Браніслава Каваля
7 чэрвеня – Пётр Паўляк
14 чэрвеня – Жанна Лаўрыновіч
21 чэрвеня – Яцэк Кортус
28 чэрвеня – Юлія Кацюбан
5 ліпеня – Марыя Габрысь-Хэйкэ
Scheduled Культурныя падзеі ў Польшчы Музыка Падзея