4.06.2020 Музыка, Падзея

Jazz online: Zbigniew Namysłowski Quintet

Джазавы канцэрт анлайн у выкананні аднаго з найвялікшых выканаўцаў у гісторыі польскага джаза - Збігнева Намыслоўскага

Каб пачаць лета ў добрым настроіпрапануем звярнуць увагу на выдатны джазавы канцэрт анлайн у выкананні аднаго з найвялікшых выканаўцаў у гісторыі польскага джаза – Збігнева Намыслоўскагаякі разам са сваім гуртом  прадставіў музычны  агляд сваёй імпануючай шматгадовай кар’еры. 
Канцэрт дступны па спасылцы: https://ninateka.pl/film/zbigniew-namyslowski-quintet-fina-na-ucho

Збігнеў Намыслаўскі прысутнічае на польскай джазавай сцэне ўжо больш за паўстагоддзя. Піяніст і віяланчэліст па прафесіі, па выбару –  трамбаніст і  саксафаніст. З самага пачатку сваёй кар’еры ён удзельнічаў у стварэнні славутага гурта Astigmatic Кшыштафа КамедыПазней ён таксама супрацоўнічаў  з Міхалам Урбанякам і Чэславам Немэнам, але культавыя дыскі ён запісаў перадусім як кампазітар і кіраўнік уласнага гурта. Winobranie czy Kujaviak Goes Funky  – сёння абсалютная класіка польскага джаза. Саксафаніст запісаў больш за трыццаць альбомаў. Як першы польскі джазмен, ён запісаў альбом за мяжой (Lola, 1964). Праз пяцьдзесят гадоў альбом Polish Jazz – Yes! даказаўшто Збігнеў Намыслоўскі ўсё яшчэ ў выдатнай форме. Падчас канцэрта ў варшаўскім кінатэатры Iluzjon квінтэт Намыслoўскага выканаў кампазіцыі як і з апошняга свайго альбома, так і з пачатку творчай дзейнасці. 

Гурт выступіў у складзе: 
Збігнеў Намыслоўскі – альт-саксафон,  
Яцэк Намыслоўскі – трамбон, 
Славамір Яскулкэ – фартэпіяна, 
Анджэй Свенс – бас, 
Давід Фартуна – барабаны 

Scheduled Музыка Падзея