5.06.2020 Кіно, Падзея

Пятніца з польскім кіно анлайн. “Іспанка” (Польшча, 2015), рэж. Лукаш Барчык

Польскі Інстытут у Мінску, працягваючы серыю анлайн-сустрэч “Пятніца з польскім кіно онлайн” запрашае 5 чэрвеня (пятніца) на анлайн-прагляд мастацкага фільма “Іспанка” (Польшча, 2015 г.) рэжысёра Лукаша Барчыка. 

Нагадваем, што кожную другую пятніцу мы сустракаемся з экспертамі па польскім кіно, а ў пятніцы паміж сустрэчамі прапануем вам цікавыя фільмы для прагляду ў Інтэрнэце. 

Запрашаем Вас таксама да дыскусіі ў каментарах. 
 

https://ninateka.pl/film/hiszpanka-lukasz-barczyk

“Іспанка” – фільм рэалізаваны з вялікім размахам. Дзеянне адбываецца на вуліцах Лондана, Берліна, Познані і Варшавы, на моры і ў паветры, у цягніках, самалётах, машынах, дырыжаблях і на ваенным караблі. “Гэта выдатная прыгода для гледачоў. 

Падарожжа па персанажах, краінах, бітвах, патаемных кабінетах, віруючых століках і спальнях. Гэта гісторыя, якая раскрывае закуліссе адзінага пераможнага польскага паўстання, – Вялікапольскага паўстання, але распавядаецца яна зусім нечакана”, – казаў пра свой фільм рэжысёр і сцэнарыст Лукаш Барчык.

У “Іспанцы” зняліся вядучыя польскія акцёры, а таксама міжнародныя зоркі з Галівуда, Аўстрыі, Германіі і Францыі. На экране мы ўбачым, сярод іншых, вядомага з фільма “Назад у будучыню” – Крыспіна Главера, зорку фільма “Гатэль Гранд Будапешт” – Карла Маркавіца або вядомую па “Справе густу” – Фларанс Тамасэн. Гледачоў зачаруюць таксама: Ян Фрыч, Ян Пешэк, Якуб Гершал, Магдалена Паплаўска, Пётр Главацкі, Сандра Кажэняк, Патрыцыя Зюлкоўска, Агнешка Падсядлік, Артур Краеўскі, Томаш Кавальскі. 

Фільм быў узнагароджаны на 40-м Фестывалі польскіх мастацкіх фільмаў у Гдыні. 

Scheduled Кіно Падзея