13.06.2020 Падзея, Тэатр

“Насарог” Эжэна Іянеска

Варшаўскі Тэатр Драматычны сардэчна запрашае на анлайн-прагляд сваіх спектакляў.

Хоць першапачаткова запісы былі зробленыя для іншых патрэб, у цяперашніх абставінах мы хочам адкрыць гледачам доступ да тэатра наўпрост з дома. Далучайцеся да праглядаў кожную суботу а 19:00. Спектаклі будуць даступныя толькі адзін вечар, але спазняцца можна – спасылка на YT тэатра будзе дзейнічаць да поўначы.

Рэжысёр – Артур Тышкевіч

Прэм’ера адбылася 15 лістапада 2013 года, Сцэна імя Г. Галоўбка

Бэранжэ працуе ў буйной кампаніі. Нездаволены працай, незадаволены штодзённасцю, ён хацеў бы жыць усё больш насычана і яскрава . У яго вялікія памкненні, але мала магчымасцяў. Аднак, калі ў горадзе людзі пачынаюць ператварацца ў насарогаў, Бэранжэ вырашае застацца самім сабой. “Не раз у жыцці мяне ўражвала тое, што можна было б назваць плынню меркаванняў, раптоўнай пераменай, якую гэтая плынь выклікае, сілай заражэння, што мае характар сапраўднай эпідэміі (…) Людзі мяняюць свае погляды, мяняюць сябе і гатовыя цалкам свядома забіць тых, хто гэтых поглядаў не падзяляе. За імі ідуць іншыя і гэтак далей. Усё гэта адбываецца не ў катэгорыях інтэлекту, а ў катэгорыях пачуццяў, сляпога віталізму”, – казаў у размове пра ”Насарога” Іянеска. 

Ролі выконваюць:
Павел Дамагала – Беранжэ
Кшыштаф Аглоза – Жан
Славамір Гжымкоўскі – Дзюдар 
Вальдэмар Барвіньскі – Батар 
[Анджэй Блюменфельд] – Папіён
Анна Шыманьчык – Дэзі
Магдалена Смаляра – Мадам Бёф 
Мацей Шары – Месье Жана
Міраслава Краеўска (па запрашэнні) – Жонка Жана
Пётр Сіўкевіч – Пажарны 
Марта Круль / Зузанна Грабоўска, Анна Гарайска, Агнешка Рашкоўска, Агата Вантрубска/ Зузанна Грабоўска, Кшыштаф Бразгань , Міхал Падсядла, Себасцьян Скочэнь – супрацоўнікі офіса.

Стваральнікі:
Рэжысёр – Артур Тышкевіч
Пераклад – Пётр Каміньскі 
Сцэнаграфія і касцюмы – Юстына Эльміноўска
Музыка і музычная апрацоўка – Яцэк Грудзень
Сцэнічны рух – Мацько Прусак 
Мастак па святле – Матэуш Вайда 
Прадусарскае кіраўніцтва – Томаш Гжэгарэк 
Асістэнт рэжысёра – Марэк Сусдарф

www.teatrdramatyczny.pl 

Scheduled Падзея Тэатр