20.06.2020 Музыка, Падзея

Шапэнаўскі сольны канцэрт у Доме нараджэння Фрыдэрыка Шапэна ў Жэлязовай Волі. За раялем – Лукаш Бырды.

🎶 🎹🎶Запрашаем у суботу 20 чэрвеня у 13.00BY на чарговы Шапэнаўскі канцэрт у Доме нараджэння Фрыдэрыка Шапэна ў Жэлязовай Волі Dom Urodzenia Fryderyka Chopina i Park w Żelazowej Woli.
За раялем 🎹 – знакаміты польскі піяніст Лукаш Бырды @Łukasz Byrdy , – выпускнік Музычнай акадэміі І.Я.Падэрэўскага ў Познані, а ў цяперашні час – студэнт Ўніверсітэта мастацтваў у Берліне. Ён з’яўляецца лаўрэатам І прэміі на Міжнародным фартэпіянным конкурсе імя Ф. Шапэна ў Гановеры і ІІІ прэміі Шапэнаўскага конкурсу для юных піяністаў у Пекіне. У 2015 годзе піяніст трапіў у ІІ этап Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Ф. Шапэна ў Варшаве.
Інтэрнэт-трансляцыя канцэрта будзе даступна на канале:YouTube Інстытута імя Фрыдэрыка Шапэна https://www.youtube.com/channel/UCSTXol20Q01Uj-U5Yp3IqFg, а таксама на FB The Fryderyk Chopin Institute.
Шапэнаўскія канцэрты ў Жэлязовай Волі – частка шматгадовай традыцыі, распачатай у 1954 г. прафесарам Збігневам Джэвецкім, выдатным польскім піяністам і педагогам.
У праграме канцэрта:
Эцюд (до–дыез мінор), op.25 №7.
4 Мазуркі op. 41
Балада фа-мажор op. 38
Скерца (до–дыез мінор), op. 39

Scheduled Музыка Падзея