27-06-2020 Падзея, Тэатр

Спектакль “Муж і жонка”

Рэжысёр: Ян Энглерт

Сцэнарый: Ян Энглерт

Год: 2016

Працягласць: 62 хв.

Дзеянне бытавой камедыі Аляксандра Фрэдры ў пастаноўцы Яна Энглерта адбываецца ў шыкоўным загарадным асабняку. У Эльвіры (Беата Сцібакуўна), жонкі графа Вацлава (Ян Энглерт), раман з сябрам сям’і, энергічным, значна маладзейшым за мужа Альфрэдам (Гжэгаж Малэцкі). Каханак запэўнівае яе ў сваім гарачым пачуцці і сталасці, адначасова ўпотай усё больш уступаючы ў блізкасць з маладой і надзвычай апетытнай служанкай Юстысяй (Мілена Сушыньска). Спрытная Юстыся не столькі нават пакаёўка, колькі сяброўка і паплечніца Эльвіры, а да таго ж – аб’ект усё больш смелых заляцанняў гаспадара дома. Любоўны чатырохкутнік, які некаторы час функцыянуе бездакорна, паступова пачынае трашчаць па швах.

Найбольш смелы з пункту гледжання тагачаснай маралі твор Аляксандра Фрэдры, упершыню паказаны ў 1821 годзе, сёння выглядае цалкам нявінным. Ян Энглерт, каб зрабіць гісторыю больш сучаснай і не пераапранаць герояў у гістарычныя строі, вырашыў перанесці “Мужа і жонку” ў міжваеннае дваццацігоддзе. Гэта перанос на стагоддзе значна асвяжыў твор, які з-за вершавых дыялогаў ужо крыху ўстарэў.

ГЛЯДЗЕЦЬ СПЕКТАКЛЬ


“Польскае кіно online” – “ЖАНРЫ І ІМЁНЫ”.

Кінапаказ online “Усё для маёй маці” (2019), рэж. Маўгажата Імельска. Прамы эфір з удзелам кінакрытыка Антона Сідарэнкі.
23 10.2020 24 10.2020 Кіно, Падзея

Аўтограф-сесія Януша Леона Вішнеўскага

Кнігарня «Акадэмкніга" запрашае 17 кастрычніка а 14:00 на сустрэчу з Янушам Леонам Вiшнеўскім.
12 10.2020 Літаратура, Падзея