26.06.2020 Кіно, Падзея

Пятніца з польскім кіно анлайн. Кінаадукацыя ў Польшчы.

26 чэрвеня, а 18:00 прамы эфір на старонцы Польскага Інстытута ў FB https://www.facebook.com/instytutpolski.wminsku/live.

🎬 Шаноўнае спадарства! Польскі інстытут у Мінску / Instytut Polski w Mińsku працягвае цыкл сустрэч “Пятніца з польскім кіно айнлайн”.
🎥 Запрашаем Вас у пятніцу, 26 чэрвеня, а 18:00 на прамы эфір на старонцы Польскага Інстытута ў FB
https://www.facebook.com/instytutpolski.wminsku/live. На гэты раз будзем распавядаць пра традыцыю і сучаснасць вядомых польскіх кінашкол, а таксама пра магчымасці кінаадукацыі.
🎞️ Што трэба рабіць і дзе вучыцца, каб стаць кінарэжысёрам у Польшчы? Якія магчымасці прадастаўляюць польскія кінашколы? І як беларусы адчуваюць сябе ў гэтых польскіх навучальных установах?
🕕Далучайцеся да нас разам з сябрамі і знаёмымі ў пятніцу а 18:00. Вядучы – кінакрытык Антон Сідарэнка / Anton Sidorenko.

Scheduled Кіно Падзея