Рэжысёр: Ян Энглерт
Сцэнарый: Ян Энглерт
Год: 2016
Працягласць: 62 хв.
Дзеянне бытавой камедыі Аляксандра Фрэдры ў пастаноўцы Яна Энглерта адбываецца ў шыкоўным загарадным асабняку. У Эльвіры (Беата Сцібакуўна), жонкі графа Вацлава (Ян Энглерт), раман з сябрам сям’і, энергічным, значна маладзейшым за мужа Альфрэдам (Гжэгаж Малэцкі). Каханак запэўнівае яе ў сваім гарачым пачуцці і сталасці, адначасова ўпотай усё больш уступаючы ў блізкасць з маладой і надзвычай апетытнай служанкай Юстысяй (Мілена Сушыньска). Спрытная Юстыся не столькі нават пакаёўка, колькі сяброўка і паплечніца Эльвіры, а да таго ж – аб’ект усё больш смелых заляцанняў гаспадара дома. Любоўны чатырохкутнік, які некаторы час функцыянуе бездакорна, паступова пачынае трашчаць па швах.
Найбольш смелы з пункту гледжання тагачаснай маралі твор Аляксандра Фрэдры, упершыню паказаны ў 1821 годзе, сёння выглядае цалкам нявінным. Ян Энглерт, каб зрабіць гісторыю больш сучаснай і не пераапранаць герояў у гістарычныя строі, вырашыў перанесці “Мужа і жонку” ў міжваеннае дваццацігоддзе. Гэта перанос на стагоддзе значна асвяжыў твор, які з-за вершавых дыялогаў ужо крыху ўстарэў.