4.07.2020 Музыка, Падзея

Шапэнаўскі сольны канцэрт у Доме нараджэння Фрыдэрыка Шапэна ў Жэлязовай Волі. За раялем – Адам Калдуньскі

🎶🎶🎶 Перад намі яшчэ адзін суботні шапэнаўскі сольны  канцэрт у Жэлязовай Волі – месцы нараджэння Фрыдэрыка Шапэна.  
4 ліпеня (субота) а 12:00PL (13:00BY) сваё майстэрства прадставіць польскі піяніст маладога пакалення Адам Калдуньскі /Adam Kałduński/.  

Інтэрнэт-трансляцыя канцэрта будзе даступна на канале: YouTube Інстытута імя Фрыдэрыка Шапэна
 https://www.youtube.com/channel/UCSTXol20Q01Uj-U5Yp3IqFg, а таксама на FB The Fryderyk Chopin Institute. 
24-гадовы піяніст Адам Калдуньскі вучыцца ў Акадэміі музыкі імя Фелікса Нававейскага ў Быдгашчы 
ў 
класе фартэпіяна праф. Катажына Паповай- Зыдрань. 
Ён з’яўляецца лаўрэатам І прэміі на Міжнародным фартэпіянным конкурсе імя Фрыдэрыка Шапэна для юных піяністаў у Пекіне
 і лаўрэатам ІІ прэміі  на Агульнапольскім фартэпіянным конкурсе імя Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве. Шапэнаўскія канцэрты ў
 
Жэлязовай Волі – частка шматгадовай традыцыі, распачатай у 1954 г. прафесарам Збігневам Джэвецкім, выдатным польскім піяністам і педагогам. 

🎶🎹🎶 Праграма канцэрта: 

Фрыдэрык Шапэн: 
Накюрн, c-moll op. 48 nr 1 
Эцюды op. 10 

Scheduled Музыка Падзея