9.07.2020 Музыка, Падзея

Дзень са Станіславам Сойкам на RadioJAZZ.FM

17:00BY (16:00PL)  – КАНЦЭРТ “Катавіцэ – горад садоў” / апошні канцэрт “Музыка і словы Станіслава Сойкі”

🎷🎧 9 ліпеня 2020 на RadioJAZZ.FM – легендарны СТАНІСЛАЎ СОЙКА / @Stanislaw Soyka –  польскі джазавы і поп-вакаліст, піяніст, кампазітар і аранжыроўшчык.
Шчырыя песні Станіслава Сойкі карыстаюцца вялікай папулярнасцю з самага пачатку кар’еры спевака, пра што сведчаць шматлікія дыскі, якія прадаюцца плацінавымі накладамі. Заўсёды верны сабе, не ідучы за музычнымі напрамкамі і тэндэнцыямі, Станіслаў Сойка распрацаваў уласную пазнавальную музычную мову.

План Дня са Станіславам Сойкам:
14:00BY (13:00PL)  – выбраныя кампазіцыі спевака
16:10BY (15:10PL)  – 5 альбомаў, якія ўзгадвае Станіслаў Сойка
17:00BY (16:00PL)  – КАНЦЭРТ “Катавіцэ – горад садоў” / апошні канцэрт “Музыка і словы Станіслава Сойкі” (08.01.2020)
18:00BY (17:00PL) – інтэрв’ю са Станіславам Сойкам
Як слухаць:
1. Зайдзіце на www.radiojazz.fm – слухайце ў Інтэрнэце
2. Запампуйце прыкладанне на смартфон – radiojazz.fm і слухайце на сваім тэлефоне!

Scheduled Музыка Падзея