10.07.2020 Кіно, Падзея

Пятніца з польскім кіно анлайн. “Pollywood / Палівуд”.

Польскія карані сусветнай кінаіндустрыі

🎬 Дарагія сябры! Запрашаем Вас на чарговы вакацыйны прамы эфір ў межах цыкла “Пятніца з польскім кіно айнлайн” з удзелам кінакрытыка Антона Сідарэнкі.
Гэты выпуск мы прысвечаем тым ураджэнцам Польшчы, якія сталі гонарам сусветнага кіно.
Будзем успамінаць не толькі Рамана Паланскага і Агнешку Холанд, але і ўсіх, хто так ці інакш паўплываў на сусветны кінематограф – ад вынаходнікаў тэхнічнага абсталявання канца ХІХ стагоддзя да тых, хто некалі стварыў Галівуд і працягвае ствараць яго моц і гонар.
Спадзяемся, што да нашай размовы зноў далучацца анлайн цікавыя эсперты ў галіне кіно.
🎥 Чакаем Вас ля экранаў кампутараў або смартфонаў у пятніцу, 10 ліпеня, а 18:00 на нашай старонцы https://www.facebook.com/instytutpolski.wminsku/live.
Да сустрэчы!

Scheduled Кіно Падзея