15.07.2020 - 31.07.2020 Гісторыя, Мастацтва, Падзея

“Моц сімвала” – выстава да 610-ай гадавіны Грунвальдскай бітвы

610 гадоў таму Польшча і Літва ўсталі плячо да пляча ў барацьбе з Тэўтонскім ордэнам. Гэта была самая буйная бітва сярэднявечнай Еўропы.

Яе гісторыя стала нацыянальным міфам, які дапамагаў палякам у самыя цяжкія моманты часоў падзелаў. Памяць аб Грунвальдзе таксама была надзеяй на адраджэнне і выклікала пачуццё годнасці.

“Моц сімвала” – гэта выстава пра гісторыю і легенду. Пра самую вядомую карціну Яна Матэйкі, пра лёс палатна, цесна звязанага з лёсамі Радзімы. Выстава была створана па ініцыятыве Нацыянальнага культурнага цэнтра (Польшча) з нагоды юбілея, і каб нагадаць пра славу зброі і польска-літоўскае братэрства па зброі.

from to
Scheduled Гісторыя Мастацтва Падзея