5.08.2020 Падзея, Тэатр

Спектакль “Бал манекенаў” з серыі “Залатая сотня Тэатра польскага тэлебачання”.

Запрашаем паглядзець спектакль “Бал манекенаў” – гратэскную пастаноўку Януша Варміньскага паводле п’есы Бруна Ясіньскага. Спектакль увайшоў у серыю “Залатая сотня Тэатра польскага тэлебачання”.

Нягледзячы на тое, што з цягам часу п’еса страціла сваю вастрыню, многія сцэны і дыялогі гучаць на дзіва актуальна. Напрыклад, такі трапны дасціпны выраз: “Палітыка гэта тое ж самае, што катанне на лодцы. Каб плыць ў патрэбным кірунку, трэба грэбці наадварот”.
Спектакль пачынаецца ў кравецкай майстэрні, падчас балю манекенаў. Менавіта цяпер, у гэтую адзіную ноч году, яны могуць здзейсніць свае мары пра свабоду. На жаль, абставіны складаюцца так, што ўрачыстасць была парушана …
Аўтар: Бруна Ясеньскі
Рэжысёр: Януш Варміньскі
Сцэнаграфія: Кшыштаф Панкевіч,
Пераклад: Анатоль Стэрн,
У ролях: Марыян Каціняк, Ігнацы Махоўскі (Арно), Гражына Баршчэўска і інш.

Спектакль даступны па спасылцы:
https://vod.tvp.pl/video/bal-manekinow,bal-manekinow,47748922

Scheduled Падзея Тэатр