7.10.2020 Музыка, Падзея

Лекцыя, майстар-класы, канцэрт CRACOW DUO: KALINOWSKI & SZLEZER 

ПОЛЬСКІ МУЗЫЧНЫ ДОСВЕД - Беларусь

7 кастрычніка 2020 г. (серада) 
Рэспубліканская гімназія – каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі,
 
Плошча Свабоды 7, 220030 Мінск, Беларусь 

16: 00-18:00 Лекцыя “Тэндэнцыі найноўшай польскай музыкі для віяланчэлі і фартэпіяна”.
                       Майстар-класы па спецыяльнасцях віяланчэлі і фартэпіяна.
 

18:30 Камерны канцэрт CRACOW DUO: KALINOWSKI & SZLEZER 

Ян КАЛІНОЎСКІ /Jan Kalinowski/ віяланчэль 
Марэк ШЛЕЗЕР /Marek Szlezer/ фартэпіяна 

У праграме: 
Фрыдэрык Шапэн. Інтрадукцыя і паланез, Op.3 
Зыгмунт Стаёўскі. Romance sans paroles 
Людамір Ружыцкі. Саната ор. 10 
*** 
Яўген Паплаўскі. Rosy evening”/ ”Ружовы вечар” для віяланчэлі і фартэпіяна 
Вітольд Лютаслаўскі. Grave” / “Магіла” 
Марсэль Хыжыньскі. Farewell”/ “Развітанне” 
Войцех Відлак. All my angers…” / “Усе мае злосці…” 

  
“POLISH MUSIC EXPERIENCE” / “ПОЛЬСКІ МУЗЫЧНЫ ДОСВЕД” – гэта праект, які папулярызуе творчасць польскіх кампазітараў і артыстаў у Польшчы і ва ўсім свеце. 
Супрацоўнічаючы з культурнымі ўстановамі і музычнымі фестывалямі Еўропы і свету, арганізатары прапануюць 
сваім слухачам і гледачам сустрэчы з польскай музыкай. 
Выканаўцы, запрошаныя да ўдзелу ў праекце, прадставяць публіцы як свае вядомыя творы, 
так і забытыя, або тыя,  якія ніколі раней не былі прадстаўлены. 
Праграма “Польскі музычны досвед” уключае сімфанічныя, камерныя і сольныя канцэрты, а таксама семінары і лекцыі.  

CRACOW DUO: KALINOWSKI & SZLEZER  
Ян КАЛІНОЎСКІ – віяланчэль  

Вучыўся ў кракаўскай Акадэміі музыкіНармальнай школе музыкі ў Парыжы і Вышэйшай школе музыкі ў Штутгарце пад кіраўніцтвам
 прафесароў Вітольда ГерманаПоля Жульена і Пітэра Бака і іншПрацаваў таксама пад кіраўніцтвам Дэвіда ГерынгасаІвана Манігеці
 і Арта НорасаЗ’яўляецца стыпендыятам шматлікіх польскіх і замежных фондаў, а таксама Горада КракаваМалапольскага ваяводства і Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы.  Рабіў запісы для 
радыё і тэлебачання, у тым ліку канцэрты для віяланчэлі Вітальда Лютаслаўскага (Ліванскі нацыянальны аркестрАзербайджанскі нацыянальны аркестр) і Марэка Стахоўскага (аркестр Акадэміі імя Л.В. Бетховена). У якасці саліста выступаў пад кіраўніцтвам такіх дырыжораў як Рауф АбдулаеўЛукаш БаровічМіхал ДважыньскіЯцэк Каспшык,
 
Павел ПшытоцкіДаніэль РайскінАнтоні Віт.  Выступаў на самых прэстыжных сцэнах свету, у тым ліку ў Сеульскім мастацкім цэнтрыАльфрэд Ньюман Холе ў Лос-АнджэлесеКарнегі-Холе ў Нью-ЁркуПалацыё дэ Белас Артэс у МексіцыЗале Карто ў ПарыжыСент-Марцін-ін-зэ-Філдс у Лондане і Кансертгебау ў АмстэрдамеПапулярызаваў польскую музыку падчас турнэ па краінах і рэгіёнах свету, у тым ліку Блізкім Усходзе (2006), Каўказе (2013), Грузіі (2014), ЗША і Паўднёвай Карэі (2015), Мексіцы (2015, 2016), Бразіліі і Аргенціне (2016, 2017), ЗША (2017), Кітаі (2018). З 2001 года разам з піяністам Марэкам Шлезэрам стварае дуэт “Cracow Duo”. Іх альбомы атрымалі шматлікія ўзнагароды і адзнакі:    

– “Аляксандр Тансман – творы для віяланчэлі і фартэпіяна (DUX, 2009), 

– “Фрыдэрык Шапэн” – камерныя творы (DUX, 2010; з удзелам Бартламея Нізёлапрэмія французскіх крытыкаў “La Clef de ResMusica” і намінацыя на Прэмію польскіх меламанаў Трэцяга канала Польскага радыё”),  

– Кшыштаф Пэндэрэцкі – камерныя творы, ч. I (DUX, 2014, прэмія Gramophone Editor’s Choice).   

– удзел у запісе альбома “real life song” Яанны Фрэшэль (DUX, 2015, Prix de la SACD).   

 – “Dedykacje” Прясвячэнні” (DUX, 2013), альбом твораўнапісаных для “Cracow Duo” кракаўскімі кампазітарамі 

– З нагоды 15-годдзя сумеснай творчай дзейнасці выйшла кніга пад назвай “З-пад сцэны” – інтэрв’ю музыказнаўцы Матэвуша Баркоўскага з музыкамі і альбом “Memories” (DUX, 2016).  

– У 2018 годзе ў выдавецтве Warner Classics выйшаў альбом “Polish Music Experience”, запісаны з удзелам Аркестра 
сталічнага каралеўскага горада Кракава “Sinfonietta Сracovia” пад кіраўніцтвам дырыжора Юрэка ДыбалыЗапісы музыкаў
акрамя станоўчых водгукаўатрымалі мноства намінацый на польскую фанаграфічную прэмію “Фрыдэрык“.  

Музыка актыўна папулярызуе польскую музыку ў сваёй краіне і за мяжойпрадстаўляючы публіцы творы такіх кампазітараў
як Фрыдэрык ШапэнАляксандр ТансманКараль ШыманоўскіЗыгмунт СтаёўскіШымон ЛаксЛюдамір РужыцкіТадэвуш Маерскі
 і шэраг сучасных твораўнапісаных спецыяльна для іх многімі польскімі і замежнымі аўтарамі 

У 2015 годзе Ян Каліноўскі атрымаў доктарскую ступень у галіне музычнага мастацтваён з’яўляецца дацэнтам Акадэміі музыкі 
ў 
Кракаведзе з 2010 года праводзіць свой клас віяланчэлі. У 2014 годзе выдавецтва DUX выпусціла альбом з яго арыгінальным праектам “Польская віяланчэльная музыка”, які змяшчае 
творы польскіх кампазітараў для складу ад адной да васьмі віяланчэляў.   

Ян Каліноўскі з 2012 года грае на інструменце Войцеха Топы.   

  

МАРЭК ШЛЕЗЭР − фартэпіяна  

Нарадзіўся ў 1981 г. у Кракавепачаў вучыцца фартэпіяна ва ўзросце 5 гадоў. У 1994-2000 ггвучыўся ў Нармальнай школе музыкі у Парыжы ў класе фартэпіяна прафМарчэлы Крудэліякую скончыў атрыманнем
 “Дыплома найлепшага канцэртмайстра”.  

У 2004 г. скончыў з адзнакай Акадэмію музыкі ў Кракаве ў класе прафЭвы Букаемскай. У тым жа годзе ён атрымаў каралеўскую стыпендыю ў аспірантуры Музыкальнай капелы каралевы Лізаветы ў Бруселі ў класе
 А. Рахмана Эль-Бачыякую скончыў у чэрвені 2005 г. з адзнакайатрымаўшы ступень ” Master-After-Master”. У 2015 годзе атрымаў званне доктара навук. У цяперашні час вядзе ўласны клас фартэпіяна ў Акадэміі музыкі ў КракавеЯго кар’ера піяніста распачалася ў 1993 г. ва ўзросце 12 гадоў атрыманнем гран-пры на IV Міжнародным конкурсе піяністаў у Рыме. З таго часу артыст вёў актыўнае канцэртнае жыццё ў Польшчы і за мяжойБыў шматразовым стыпендыятам Міністэрства культуры,
 
фондаў „A.Roussel” i “Amical” у Францыі, “Фонду прасоўвання талентаў” і Фонду “YAMAHA”. Удзельнічаў у майстар-класах выбітных піяністаў: Д. Башкірава, А. Чыкаліні, Э. Магілёўскага, В. Банфілда, М. Прэслера, Д. МерлетаДж. Вандэн-Эйдэна і Х. Чэрны-СтэфаньскайВыступаў пад кіраўніцтвам такіх дырыжораўяк П. Баркоўскі, Л. Баровіч, Т. Бугай, В. Чэпель, Я.М. Фларэнцыё, П. Котля, М. Наленч-Несялоўскі, М. Піяроўскі, З. Рыхерт, А. Віт, Т. ВайцяхоўскіПіяніст быў высока ацэнены за інтэрпрэтацыю твораў Фрыдэрыка Шапэнаён заняў І месца ў стыпендыяльным конкурсе
 Таварыства імя Ф. Шапэна ў Варшаве, ІІІ месца на Міжнародным шапэнаўскім конкурсе ў Марыянскіх Лазняхатрымаў спецыяльны прыз “Нацыянальнага выдання ўсіх твораў
 Фрыдэрыка Шапэна”, а таксама мноства іншых прызоў на вядомых міжнародных фартэпіянных конкурсахЯго сольны канцэрт адкрываў 56-ы Шапэнаўскі фестываль у Душніках-ЗдруйЁн таксама меў гонар выступіць з канцэртам на арыгінальным фартэпіяна Шапэна ў Collegium Maius Ягелонскага ўніверсітэта ў ноч уступлення Польшчы ў Еўрапейскі Саюз у 2004 годзе. У сакавіку 2015 г. з нагоды 205-годдзя з дня нараджэння кампазітара ён выступіў з канцэртам у нью-ёркскім Карнегі-Холе.  

У творчай біяграфіі піяніста мноства сусветных і польскіх прэм’ер сучасных твораў (у тым ліку квартэт Марэка Стахоўскага “Mirroir du Temps” і прысвечаных яму твораў: З. Буярскага, М. Хыжыньскага, М. Яблоньскага, К. Мейера, М. Негрэя, Т.Я. Апалкі, А. Валаціньскага і В. Відлака). Падчас вучобы прымаў удзел у класе інтэрпрэтацыі камерных твораў прафКшыштафа Пэндэрэцкагарыхтуючы творы пад
 кіраўніцтвам кампазітара ў кракаўскай Акадэміі музыкі. У 2005 г. на канцэрцепрысвечаным заснаванню Фонда Каралевы Елізаветывыканаў канцэрт Моцарта з “English Chamber Orchestra”. Ажыццявіў запісы для радыё і тэлебачання ў многіх еўрапейскіх краінахАктыўна ўдзельнічае ў папулярызацыі
 польскай музыкі ў Польшчы і за мяжойрэалізуючы прэм’еры твораў польскіх кампазітараў ХІХ і ХХ стагоддзяўДзякуючы яго ініцыятыве было рэалізавана выданне і прэм’ера фартэпіяннага канцэрта для левай рукі Аляксандра Тансмана
 і твораў Ядвігі СарнецкайСупрацоўнічае з Польскім музычным выдавецтвам. З 2013 г. ён таксама з’яўляецца рэдактарам выдання фартэпіянных твораў польскіх кампазітараў у выдавецтве “Eufonium“, дзе быў аўтарам першых
 зборнікаў твораў, у т.л. А. Зажыцкага, Ю. Вертхайма і Я. Панкевіча.Чытаў лекцыі і выступаў з канцэртамі ў многіх прэстыжных універсітэтах, у тым ліку Кембрыджскім універсітэцеУніверсітэце Індыяны у БлумінгтонеУніверсітэце ЧыкагаУніверсітэце Паўднёвай Каліфорніі, UNAM, UNICAMP, Універсітэце Сан-ПаўлуКаралеўскай кансерваторыі ў БруселіВыдаў шматлікія кампакт-дыскі, у т.лдля “Warner”, “DUX”, “EMI”, “Amadeus” і “Moderato Classics” з сольнай і камернай музыкайзбіраючы пазітыўныя водгукі ў прэстыжных часопісах (у тым ліку “Gramophone”, “Diapason”, “Kulturspiegel”, “Klassik”, “The Strad”, “Pizzicato”, “Fanfare”, “American Record’s Guide”). Атрымаў шмат прэстыжных узнагарод, у тым лікудвойчы ўзнагароду французскіх музычных крытыкаў “La Clef de ResMusica” за альбомы з творамі Тансмана і Шапэна, “5 du Diapason” за альбом з юнацкімі творамі Караля Шыманоўскага, “Gramophone Editor’s Choice” за запіс камерных твораў Кшыштафа Пэндэрэцкага , Prix de la SACD за найлепшую інтэрпрэтацыю сучаснай музыкі і адзнаку “Альбом Года 2017” часопіса “Hi-FІ” за запісы твораў Бетховена і ШастаковічаНеаднаразова намінаваны на польскую фанаграфічную прэмію “Fryderyk”.  Член Польскай
 фанаграфічнай акадэміі і Таварыства імя Ферэнца Ліста.   

  

Scheduled Музыка Падзея