5.10.2020 - 11.10.2020 Гісторыя, Кіно, Падзея, Тэатр

Беларуска-яўрэйскі фестываль

5-11 кастрычніка адбудзецца Беларуска-яўрэйскі фестываль (RAJSIŠ-JIDIŠER FESTIVAL). Яго ідэя – расказаць пра асаблівасці і ўзаемасувязі беларускай яўрэйскай культур, паказаць, як яна паўлывала на нацыянальную і сусветную культурную спадчыну.

У гэтым годзе, у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, Фестываль будзе праведзены пераважна ў анлайн фармаце.

Фестывальныя актыўнасці:

– прэм’ера музычнага падкасту, прысвечанага яўрэйскай музыцы, характэрнай для тэрыторыі Беларусі,

– прэм’ера першага маршрута аўдыягіда па яўрэйскім Мінску,

– лекцыя пра яўрэйскія прозвішчы, характэрныя для Беларусі,

– паказ дакументальнага фільма BBC пра яўрэйскіх мігрантаў з Усходняй Еўропы,

 – кулінарны майстар-клас страў беларуска-яўрэйскай кухні,

– Q&A марафон, на якім эксперты адкажуць на вострыя пытанні пра беларускіх яўрэяў,

– прэм’ера спектакля паводле п’есы маладога беларускага драматурга Вольгі Прусак – першая ў Беларусі тэатральная пастаноўка пра выбітнага беларуска-яўрэйскага паэта Мойшэ Кульбака.

Удзел бясплатны – СПАСЫЛКА НА САЙТ ФЕСТЫВАЛЮ

Ініцыятар і арганізатар фестывалю – Цэнтр беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны.

Фестываль праводзіцца ў рамках партнёрскага праекта з Гётэ-Інстытутам у Беларусі “Лабараторыя яўрэйскай культурнай спадчыны ў Беларусі» пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі па праграме “Усходняга партнёрства”.

Польскі Інстытут у Мінску з’яўляецца адным з партнёраў Фестывалю.

from to
Scheduled Гісторыя Кіно Падзея Тэатр