17.10.2020 Літаратура, Падзея

Аўтограф-сесія Януша Леона Вішнеўскага

Кнігарня «Акадэмкніга" запрашае 17 кастрычніка а 14:00 на сустрэчу з Янушам Леонам Вiшнеўскім.

Ён знаёмы беларускім чытачам па кнігах, якія былі надрукаваны на рускай мове “Одиночество в сети”, “Мартина”, “Повторение судеб” і іншым. У рамках сустрэчы адбудзецца прэзентацыя доўгачаканага працягу легендарнага рамана “Адзінота ў сеціве”, які выйшаў на беларускай і рускай мовах — “Канец адзіноты” (Выдавецтва «Янушкевіч») і ”Одиночество в сети. Возвращение к началу”.

Сустрэча пройдзе ў кнігарні “Акадэмічная кніга” па адрасе пр. Незалежнасці, 72.

 

Януш Леон Вішнеўскі (нар. 18 жніўня 1954 года ў Торуні) – навуковец і пісьменнік.

Магістр фізічных навук і магістр эканамічных навук (Універсітэт Мікалая Каперніка), доктар інфарматыкі (Варшаўскі політэхнічны ўніверсітэт) і доктар хімічных навук (Лодзінскі політэхнічны ўніверсітэт).

З 1987 да 2018 года працаваў у Франкфурце-на-Майне ў міжнароднай IT-кампаніі па стварэнні праграмнага забеспячэння для хімікаў. З’яўляецца распрацоўшчыкам і аўтарам першай у свеце праграмы для аўтаматызаванай трансляцыі структур у хімічную наменклатуру.

Пісьменніцкі дэбют адбыўся ў 2001 годзе з выхадам рамана “Адзінота ў сеціве”, які пазней быў экранізаваны, а ў 2009 годзе тэатр “Балтыйскі дом” у Санкт-Пецярбургу ў Расіі ўпершыню паставіў паставіў спектакль паводле гэтага твора. І праз 10 год пасля прэм’еры спектакль не знікае з афішы тэатра і граецца 1-2 разы на месяц.

Януш Вішнеўскі з’яўляецца аўтарам раманаў (у тым ліку “Паўтораны лёс”, “Бікіні”, “Гранд”, “На Фэйсбуку з сынам”), зборніка апавяданняў (у тым ліку “Сіндромы напружання”, “Мае праўдзівыя гісторыі”), эсэ (“Ці мужчыны патрэбныя свету?” “Інтымная тэорыя адноснасці”, “Сцэны з сямейнага жыцця”), а таксама навукова-папулярных прац. У суаўтарстве са Збігневам Іздэбскім напісаў кнігу “Інтым. Размовы не толькі пра каханне”, выдадзеную таксама ў Расіі і на Украіне.

Пераклады яго кніг выйшлі ў 18 краінах, у тым ліку ў Расіі, Кітаі, Італіі, Турцыі, Галандыі, Бельгіі, Румыніі, Украіне, Балгарыі, Абланіі, В’етнаме, Літве, Латвіі і Арменіі. З 2004 года з’яўляецца аглядальнікам польскага штомесячніка “Pani”.

Бацька дзвюх дачок – Яанны і Адрыяны.

У цяперашні час жыве ў Франкфурце-на-Майне і Гданьску.

Scheduled Літаратура Падзея

Сусветная класіка па-польску 🗓

Вывучаючы мову, многія з нас часта звяртаюцца да класікі сусветнай літаратуры, каб прасачыць за любімымі героямі ў новых моўных абставінах. Перакладзеныя творы па праве з’яўляюцца часткай нацыянальнага літаратурнага канона.
02 12.2020 07 12.2020 Літаратура

Канцэрт “Шапэн у Ваньковічаў” 🗓

Да 210-годдзя з дня нараджэння Фрыдэрыка Шапэна
03 12.2020 Музыка, Падзея

Слухай Пясецкага! 🗓

Раман “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” пра небяспечнае і каларытнае жыццё ракаўскіх кантрабандыстаў славутага беларуска-польскага пісьменніка Сяргея Пясецкага цяпер у аўдыёфармаце.
01 12.2020 31 12.2020 Літаратура, Навіны, Падзея