Шаноўнае спадарства!
Па рашэнні арганізатараў фестывалю прэм’ера спектакля “Баладына” адбудзецца 5 снежня а 18-ай гадзіне ў прасторы “ОК’16”
2 снежня 2020 г. а 20-ай гадзіне ў клубе “Hide” (Кастрычніцкая, 19/4) у рамках XVII Міжнароднага фестывалю студэнцкіх і моладзевых тэатраў «Тэатральны куфар» адбудзецца прэм’ера спектакля “Баладына” паводле драмы Юльюша Славацкага. Спектакль стаў працягам распачатай у верасні бягучага года інсцэнізацыі твора ў межах правядзення акцыі “Нацыянальнае чытанне” («Narodowe Czytanie»).
“Баладына” была завершана ў снежні 1834 года, а выдадзена праз пяць гадоў у Парыжы. Драма паўстала ў эміграцыі падчас дыскусій пра прычыны нядаўняга разгрому лістападаўскага паўстання і дэбатаў аб агульнай гісторыі і будучым лёсе народа. Паэт злучыў у творы рэалізм і фантастыку, засяродзіўшыся на аналізе характараў і ўчынкаў герояў. Расказаная на фоне казачных падзей гісторыя пра дзвюх сясцёр – Баладыну і Аліну – стала вельмі папулярнай. Яна аказала вялікі ўплыў на нацыянальную культуру, а відовішчныя тэатральныя пастаноўкі натхнялі і захаплялі цэлыя пакаленні.
Сёстры Баладына і Аліна жывуць з маці ў беднай хаце ў лесе. Гаплана, каралева возера Гопла, закаханая ў Грабца – каханка Баладыны. З-за сваёй рэўнасці яна ўмешваецца ў чалавечыя справы і блытае лёсы герояў.
Аднойчы служка Гапланы Скерка прыводзіць у лясную хату багатага каралевіча Кіркора. Гаплана спадзяецца, што Кіркор закахаецца ў Баладыну – і тады Грабец застанецца ёй. Аднак воляю Скеркі каралевіч закахаўся ў абедзвюх сясцёр адразу. Каб вырашыць, чыім мужам стане Кіркор, дзяўчаты спаборнічаюць у зборы малін. Кіркор стане мужам той, якая першая назбірае поўны збан. Калі выяўляецца, што выйграла Аліна, Баладына забівае сястру. Адзіным сведкам злачынства з’яўляецца Грабец…
Прага ўлады, павольнае ператварэнне ў сапраўднага злачынцу і зацятая барацьба дабра з ліхам з’яўляюцца асноўнымі матывамі трагедыі.
Пераклад: Лявон Баршчэўскі.
Рэжысёр: Андрэй Саўчанка.
Акцёры: Кацярына Сірыўля, Іван Патапаў, Андрэй Новік, Павел Міхаленя,
Мікола Варабей, Алена Зуй-Вайцехоўская, Паліна Дабравольская, Аляксей Любчанка, Яраслава Федчанка, Аня Рудак.
Кампазітар: Канстанцін Яськоў.
Сцэнаграфія: Юрый Вінаградаў.
Касцюмы: Алеся Яфімік.
Грым: Марына Марцінчык.
Харэаграфія: Яўген Іваноў.
Афіша: Вольга Савіч.
Святло: Сяргей Голік.
Гук: Андрэй Папкоў.
Відэа: Мікалай Мамінаў, Раман Раманаў.
Месца: Арт-прастора “Hide”, Мінск, вул. Кастрычніцкая, 19/4
УВАХОД ВОЛЬНЫ ПА ПАПЯРЭДНЯЙ РЭГІСТРАЦЫІ!
Запісацца анлайн ТУТ.
Запісацца па тэлефоне: +37517 209 54 69
СТРОГІ МАСАЧНЫ РЭЖЫМ!