22.01.2021 - 24.01.2021 Кіно, Літаратура, Падзея

Фільм “Бачыньскі”

Паказ у рамках святкавання Года Кшыштафа Каміля Бачыньскага

Бачыньскі” (Польшча, 2013) – гэта паэтычна-біяграфічны фільм, прысвечаны жыццю і творчасці славутага польскага паэта Кшыштафа Каміля Бачыньскага. Твор рэжысёра Конрада Піваварскага не ўпісваецца ў вядомы падзел на жанры, у канон успрыняцця кінематаграфіі. Гэты фільм  загадкавы і неадназначны, як паэзія і жыццё Кшыштафа Каміля Бачыньскага. Кожны ўспрыме яго па-свойму, патлумачыць па-свойму, у кожнага будуць свае разважанні, адчуванні. З аднаго боку, гэта аповед пра паэта і яго ўспрыманне рэальнасці, пра неабходнасць падвяргаць сябе смяротнаму выпрабаванню, каб спраўдзіцца і каб ствараць. З іншага боку, фільм нагадвае аб бессэнсоўнасць вайны і пазачасавасць, бессмяротнасць мастацтва. Падарожжа праз апошнія гады жыцця вялікага паэта завяршае сучасная падзея – паэтычны слэм, зладжаны ў дзевяностую гадавіну з дня нараджэння Бачынскага. Аповед фільма ўтвараюць вершы паэта, апавяданні відавочцаў даўніх падзей, якія ведалі Бачыньскага асабіста, і выказванні маладых людзей, захопленых яго творчасцю.

“Бачыньскі” – першая спроба фільма адказаць на пытанні пра Кшыштафа Каміля Бачыньскага. Якім ён быў чалавекам? Што ў яго жыцці значылі каханне, адчужэнне, вайна і акупацыя? Што натхняла яго, пад уплывам якіх падзей ён пісаў і чаму загінуў у такім маладым веку?

Фільм выйшаў на экраны ў 2013 годзе. Сёлетні паказ прымеркаваны да стагоддзя з дня нараджэння паэта і абвяшчэння Сеймам Рэспублікі Польшча 2021 года годам Кшыштафа Каміля Бачыньскага.   “У знак прызнання яго заслуг перад польскім мастацтвам, польскай незалежнасцю і польскай культурай, у сотую гадавіну з дня нараджэння”.

 Сцэнарыст, рэжысёр – Конрад Піваварскі

Сцэнаграфія – Анна Вундэрліх

Кампазітар – Барташ Хайдэцкі

Аператар – Пётр Немыйскі

Прадусары – Тадэвуш Лямпка, Станіслаў Шыманьскі

Спецыяльная песня для фільма – “Czesław Śpiewa” і Мэля Катэлюк

У галоўных ролях: Матэвуш Касцюкевіч, Катажына Завадзка, Эва Тэлега, Марта Клюбовіч

Глядзець трэйлер

Запрашаем таксама да знаёмства з жыццём і творчасцю Кшыштафа Бачыньскага па матэрыялах Польскага Інстытута ў Мінску. У адкрытым доступе знаходзіцца запіс прысвечанай К.К. Бачыньскаму сустрэчы з цыкла “Санаторый пад клепсідрай” і адзін з выпускаў Бібліятэкі анлайн.

Фільм у арыгінальнай моўнай версіі
з беларускімі субцітрамі
будзе даступны для прагляду
22-24 студзеня 2021 г.

Спасылка на фільм https://vimeo.com/499599981

Пароль: 2021Baczynski100

from to
Scheduled Кіно Літаратура Падзея

Канцэрт “Шапэн у Ваньковічаў” 🗓

Канцэрт да Дня нараджэння Фрыдэрыка Шапэна ( 1.03.1810, Жэлязова Воля - 17.10.1849, Парыж)
01 03.2021 Музыка, Падзея

Сучаснае польскае кіно online. 🗓

"Дачка трэнера" (2018), рэж. Лукаш Гжэгожэк
26 02.2021 28 02.2021 Кіно, Падзея