29.01.2021 - 31.01.2021 Кіно, Падзея

Польскае кіно online.

Кінапаказ фільма "ЖАЛЕЗНЫ МОСТ" (2019 г.). Анлайн-сустрэча з рэжысёркай Монікай Ёрдан-Младзяноўскай.
🎬УВАГА! Доступ да прагляду мастацкага фільма «Жалезны мост” (2019), рэж. Моніка Йордан-Младзяноўска:
https://vimeo.com/499551813
Hasło: ZM_IP_2021
Фільм даступны да прагляду да 24:00 31 студзеня (нядзеля) 2021 г.
Фільм можна будзе паглядзець у арыгінале, а таксама з субтытрамі на беларускай альбо ангельскай мове.
🎬 Шаноўныя сябры! У новым 2021 годзе мы прадаўжаем наш цыкл «Польскае кіно online. Жанры і імёны», у якім беларускі глядач можа пазнаёміцца з сучасным польскім кінематографам і яго творцамі, паглядзець новыя стужкі і задаць свае пытанні іх аўтарам.
🎥❗️ 29 студзеня а 18:00 ❗️глядзіце стужку Монікі Ёрдан-Младзяноўскай «Жалезны мост» – вострасюжэтную гісторыю пра любоўны трохкутнік на фоне тэхналагічнай катастрофы.
Перад стужкай вас чакае невялікі аповед пра фільм у https://www.facebook.com/instytutpolski.wminsku/live/, а таксама анлайн-гутарка з рэжысёркай стужкі Монікай Ёрдан-Маладзяноўскай.
Фільм прадстаўляе кінакрытык Антон Сідарэнка.
🎬 Адразу пасля анлайн-сустрэчы мы апублікуем пароль для бясплатнага абмежаванага прагляду фільма “ЖАЛЕЗНЫ МОСТ” (2019) па спасылцы https://vimeo.com/499551813.
Пароль будзе даступны ў каментарах да эфіру, а таксама ў падзеі на FB і на сайце Польскага Інстытута.
Фільм можна будзе паглядзець у арыгінале, а таксама з субтытрамі на беларускай альбо ангельскай мове.

«ЖАЛЕЗНЫ МОСТ» (2019),
Аўтар сцэнарыя і рэжысёрка: Моніка Ёрдан-Младзяноўска
Аператар: Пётр Кукла
Кампазітар: Андрэй Дзергачоў
Ролі выконвалі: Юлія Кіёўска, Бартламей Топа, Лукаш Сімлат, Анджэй Канопка

Шахцёрскі горад у Сілезіі. Магда заводзіць раман з сябрам і калегам свайго мужа. Каб правесці ноч з Магдай, Каспер, брыгадзір на шахце, адпраўляе Оскара на змену на далёкае і самае небяспечнае месца. Але ў выніку падземных штуршкоў здараецца абвал, і Оскар аказваецца пахаваны пад зямлёй. Але гэта яшчэ не канец гісторыі…

Моніка Ёрдан-Младзяноўска (Monika Jordan-Młodzianowska) – режысёрка і сцэнарыстка. Нарадзілася ў 1979 годзе ў г. Баляславец. Вучылася ў кінатэлевізійнай студыі ва Ўроцлаве і ў кінашколе ў Лодзі на рэжысёрскім аддзяленні. З 2006 года працавала рэжысёрам кастынгу і сцэнарыстам. Аўтар некалькіх мастацкіх і дакументальных кароткаметражных стужак, якія атрымалі шэраг прызоў ды ўзнагарод. «Жалезны мост» – яе поўнаметражны дэбют.
from to
Scheduled Кіно Падзея