3.02.2021 - 9.02.2021 Літаратура, Падзея

За кавай з Сянкевічам

Бібліятэка анлайн запрашае пазнаёміцца з аўдыёматэрыяламі – асабістымі лістамі Генрыка Сянкевіча з часоў юнацтва (1864-1878 гады), падрыхтаванымі Фондам WSPAK у рамках праекта “Сянкевіч на кожны дзень”.

Аблічбаваныя лісты даступныя на старонцы праекта і ў SoundCloud.

Лісты Генрыха Сянкевіча ўяўляюць сабой цудоўны і вельмі незвычайны ўрок гісторыі. А яшчэ яны паказваюць штодзённасць пісьменніка, які, нягледзячы на літаратурныя поспехі і першыя промні славы, як і многія яго сучаснікі, змагаўся са звычайнымі, хоць часам і вельмі цяжкімі, справамі.

Нобелеўскі лаўрэат пісаў 1-2 лісты ў дзень цягам 25 гадоў (гэта разлікі прафесара Юльяна Кшыжаноўскага). Гэта былі афіцыйныя лісты, карэспандэнцыя з выдаўцамі, рознымі арганізацыямі і г.д., але, вядома, і прыватная перапіска.

Праект “За кавай з Сянкевічам” прадугледжвае запіс захаваных і даступных лістоў Сянкевіча. Дзякуючы запісаным у прывабнай форме лістам мы атрымаем магчымасць пазнаёміцца з эпохай Сянкевіча, з яго асобай, яго захапленнем светам, а таксама з клопатамі пісьменніка і чалавека. Нягледзячы на тое, што яны закранаюць пытанні рознай важнасці – ад самых узнёслых да мірскіх – лісты напісаныя вельмі жыва, а форма іх літаратурная.

“Будзь здаровая, спакойная і шчаслівая, мая найдаражэйшая і наймілейшыя. Я цалую твае рукі” – так заканчваў ліст да свайго “Залатога кахання” Генрык Сянкевіч. Ён заканчваў. А мы толькі пачынаем. Такім чынам, мы выпраўляемся ў невядомае з пачкам яго лістоў. І разам, найлепш за філіжанкай духмянай кавы 😊, мы будзем спазнаваць вялікія пачуцці, дробязі і важныя справы, штодзённыя клопаты і мары…звычайная жыццё і многае іншае…

Дафінансавана за кошт сродкаў Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны ў праграме “Лічбавая Культура 2020”

Партнёрамі праекта з’яўляюцца: Інстытут літаратурных даследаванняў Польскай акадэміі навук, Палац у Радзеявіцах і Тэатральная акадэмія імя Аляксандра Зэльверовіча ў Варшаве.

Раім таксама:

Старонка, прысвечаная жыццю і творчасці Генрыка Сянкевіча з бібліяграфіяй (у т.л. лісты)

Калекцыя “Сенкевіч” у сервісе інтэрнэт-бібліятэкі Polona

Інтэрв’ю з Г.Сянкевічам, 1913 год

from to
Scheduled Літаратура Падзея