Пробліскі гісторыі. Карціны Леапольда Бучкоўскага
Шаноўнае спадарства!
Сардэчна запрашаем да заёмства з чарговай віртуальнай выставай “Пробліскі гісторыі. Карціны Леапольда Бучкоўскага”, арганізаванай Польскім Інстытутам у Мінску ў супрацоўніцтве з Музеем мастацтва ў Лодзі. Экспазіцыя прадстаўляе творчасць польскага пісьменніка, мастака, фатографа і скульптара Леапольда Бучкоўскага, псеўданім Павел Макутра (15.11.1905, Накваша, Львоўская воб. – 27.04.1989, Варшава).
Гэта чарговая мастацкая выстава ў “Віртуальнай галерэі мастацтва” на сайце Польскага Інстытута ў Мінску. У рамках праекта мы знаёмім Вас з выдатнымі творцамі польскага сучаснага жывапісу, графікі і фатаграфіі.
ЗАПРАШАЕМ НА ВЫСТАВУ!
РЫСУНКІ З ПАДОЛЛЯ, 30-я гады ХХ стагоддзя.
- Без назвы, з серыі: Малюнкі з Падолля, 1930-я, аловак, папера

Фотаздымкі Падолля, 30-я гады ХХ стагоддзя
- Фотаздымкі з Падкаменя і Падолля, 1930-я і першая палова 1940-х, святлоадчувальная эмульсія, фотапапера

Ваенныя рысункі з Падолля, 40-я гады ХХ стагоддзя
- Без назвы, з серыі Малюнкі з Падолля, 1940-я XX ст., 1941, аловак, папера
- Без назвы, з серыі Малюнкі з Падолля, 1940-я XX ст., 1941, аловак, папера
- Без назвы, з серыі Малюнкі з Падолля, 1940-я XX ст., 1941, аловак, папера
- Без назвы, з серыі Малюнкі з Падолля, 1940-я XX ст., 1942, аловак, папера
- Без назвы, з серыі Малюнкі з Падолля, 1940-я XX ст., аловак, туш, клей, папера
- Без назвы, з серыі Малюнкі з Падолля, 1940-я XX ст., аловак, туш, клей, папера
- Без назвы, з серыі: Творы з гратэскнымі матывамі, 1948/1960-я ХХ ст., чарнілы, папера
БЕЗ НАЗВЫ, з цыклу: Працы на ваенную тэматыку 1941-1945 гг.
- Без назвы, 1945, чарнілы, фарба, папера
- Без назвы, 1944/1947, туш, папера
- Без назвы, 1945, туш, папера
Гістарычныя зарысоўкі
- Без назвы, з серыі: Творы з гратэскнымі матывамі, 1948/1960-я ХХ ст., чарнілы, папера
- Без назвы (Les dessous…), з серыі: Творы з гратэскнымі матывамі, 1963., туш, фарба, папера
- Без назвы, з серыі: Творы з гратэскнымі матывамі, б.д., туш, фарба, папера
- Без назвы, з серыі: Творы з гратэскнымі матывамі, б.д., туш, фарба, папера
- Без назвы, з серыі: Творы з гратэскнымі матывамі, б.д., туш, фарба, папера
- Без назвы, з серыі: Творы з гратэскнымі матывамі, 1966, туш, фарба, папера
- Без назвы (Kongresso Viedensis…), з серыі: Творы з гратэскнымі матывамі, б.д., туш, фарба, папера
- Без назвы, з серыі: Творы з гратэскнымі матывамі, 1966, туш, фарба, папера
- Без назвы, з серыі: Творы з гратэскнымі матывамі, б.д., туш, фарба, папера
- Без назвы, з серыі: Творы з гратэскнымі матывамі, 1966, туш, фарба, папера
- Без назвы Neminem captivabimus, з серыі: Творы з гратэскнымі матывамі, 1945, туш, фарба, папера
АБСТРАКЦЫІ
- Сістэма ў базальце, 1961 г., алей, дошка
- Справа развешанай бялізны на фоне канстытуцыі. Праект на ўзгадненне, 1961 г., алей, аловак, дошка
- Без назвы, б.д., алей, палатно, ДВП
- 1939 год, кулямёты, 1961, алей, пясок, палатно
- Сараева, 1960, палатно, алей
- Без назвы, б.д., алей, палатно
- Закон Фларэнцыі, б.д., алей, чарнілы, фанера
- Прыгода на кухні, 1965 г., алей, фанера
- Акаліна, 1961 г., алей, фанера, ДВП
- Тэкля і Вераніка, б.д., алей, палатно, ДВП
- Без назвы, б. д, алей, ДВП
- Без назвы, б.д., алей, чарнілы, ДВП
- Без назвы, н.д., алей, чарнілы, ДВП
- Энтрапія, 1961 г., алей, ДВП
- У Астрозе над Горынем, 1962 г., алей, фанера
- Электрычнасць, 1961 г., алей, чарнілы, фанера
- Без назвы, б.д., алей, палатно, ДВП
- Без назвы, б.д., алей, аловак, палатно, ДВП
ESEJ: Paweł Polit. “Przebłyski historii. Obrazy Leopolda Buczkowskiego”
Пробліскі гісторыі.
Карціны Леапольда Бучкоўскага
выбар прац: Павел Політ / Paweł Polit
Леапольд Бучкоўскі вядомы ў першую чаргу як пісьменнік, аўтар наватарскіх літаратурных твораў, у тым ліку раманаў “Чорны паток” (1954), “Дарычны клуатр” (1957), “Першая раскоша” (1966), “Своечасовая прыгажосць” (1970), “Афіцэр на вячэрні” (1975), “Камень у пялюшках” (1978). Яго проза характарызуецца тэндэнцыяй да спалучэння фрагментаў апавяданняў у калажнай форме; крытыкі падкрэсліваюць дакументальнае вымярэнне яго літаратурных твораў, звяртаюць увагу на выкарыстанне ім паэтыкі кінасцэнарыя. Структурныя ўласцівасці твораў Бучкоўскага звязаны з развагамі пра гісторыю, якая разумеецца як поле барацьбы нястрымных і разбуральных сіл – працэсаў з іх непрадказальным ходам і наступствамі.
Мастацкая творчасць Леапольда Бучкоўскага менш вядомая. Яна характарызуецца велізарнай тэматычнай і стылістычнай разнастайнасцю, а таксама вынаходлівасцю ў выбары і спалучэнні метадаў. Бучкоўскі-мастак выкарыстоўвае малюнкі, фатаграфію, графічную, алейную і водную тэхнікі, калаж; у пазнейшы перыяд творчасці ён надае сваім уяўленням прасторавы характар, фарміруючы асамбляжы (прасторавыя калажы) і скульптуры. Створаныя Бучкоўскім карціны маюць фрагментарны характар, яны нібы вырваныя з ракурсу канкрэтных наратываў. Часам яны ў прамым сэнсе з’яўляюцца ілюстрацыямі да ўласных літаратурных твораў альбо твораў іншых аўтараў.
Дадзеная прэзентацыя ўключае ў сябе падборку прац з шырокай мастацкай спадчыны Леапольда Бучкоўскага. Яго малюнкі і фотаздымкі з 1930-х гадоў паказваюць шматкультурную рэчаіснасць Падолля 1930-х гадоў. Малюнкі 1940-х гадоў з’яўляюцца запісам разбурэння гэтага свету, набліжаюць атмасферу жаху ваенных абставінаў. Творы гратэскнага характару паказваюць, як у крывым люстэрку, парадоксы сучаснай гісторыі. Калекцыю абстрактных карцін Бучкоўскага можна лічыць эквівалентам яго эксперыментаў у прозе.
Фармальная і тэматычная разнастайнасць яго творчасці служыць для стварэння спецыфічнай інвентарызацыі сістэм рэпрэзентацыі, якія склаліся ў культуры. Яго літаратурная і мастацкая дзейнасць, як пісала Агнешка Карповіч, з’яўляецца своеасаблівым музеем, які змяшчае “шэраг карцін, тэатральных, літаратурных і гістарычных сцэн, якія “вісяць на сценах”[…] прадстаўленага свету”.
Прадстаўленыя працы паходзяць з калекцыі Музея мастацтва ў Лодзі, які ў 2019 і 2020 гадах набыў або атрымаў у падарунак ад спадкаемцаў мастака больш за паўтысячы прац Леапольда Бучкоўскага. У 2021 годзе ў Музеі мастацтва плануецца вялікая выстава, якая прадставіць яго мастацкую спадчыну.