🎬УВАГА! Доступ да прагляду мастацкага фільма «Дачка трэнера” (2019), рэж. Лукаш Гжэгожэк:
https://vimeo.com/511004459
ПАРОЛЬ: CT_IP_26.02
Фільм даступны да прагляду да 24:00 28 лютага (нядзеля) 2021 г.
Фільм можна будзе паглядзець у арыгінале, а таксама з субтытрамі на беларускай альбо ангельскай мове.
🎬 Чарговая сустрэча з цыклу «Польскае кіно online. Жанры і імёны». Знаёмімся з сучасным польскім кінематографам, глядзім новыя фільмы і задаем свае пытанні іх аўтарам.
26 лютага а 18 гадзіне прапануем вашай увазе стужку «ДАЧКА ТРЭНЕРА», рэж. Лукаша Гжэгожэка – сямейную драму са спартыўным ухілам.
Перад паказам у прамым эфіры ў Фэйсбуку запрашаем на размову з рэжысёрам стужкі Лукашам Гжэгожэкам (Łukasz Grzegorzek). Фільм прадстаўляе кінакрытык Антон Сідарэнка.
➡Пасля анлайн-сустрэчы ў каментарах да эфіру, а таксама ў падзеі на FB і на сайце Польскага Інстытута будзе апублікаваны пароль для бясплатнага абмежаванага прагляду фільма па спасылцы https://vimeo.com/511004459.
Фільм можна будзе паглядзець у арыгінале, а таксама з субтытрамі на беларускай альбо ангельскай мове.
✔Лукаш Гжэгожэк — нарадзіўся ў 1980 годзе ў Нысе. Рабіў перадачы для тэлебачання, здымаў рэкламу. «Дачка трэнера» – яго другая стужка. У 2016 годзе ён дэбютаваў поўнаметражным фільмам «Кампер» пра пакаленне сучасных трыццацігадовых, які спрадзюсіраваў разам з жонкай Наталляй. Стужка прадстаўляла Польшчу на міжнародным кінафестывалі ў Карлавых Варах і шэрагу іншых кінафорумаў, атрымала вельмі станоўчыя водгукі гледачоў і прафесійнай супольнасці.
✔«Дачка трэнера» (2018 г.)
Аўтары сцэнарыя: Кшыштаф Уміньскі, Лукаш Гжэгожэк
Рэжысёр: Лукаш Гжэгожак
Аператар: Вяроніка Більска
У ролях: Яцэк Брацяк, Караліна Брухніцка, Агата Бузэк, Барталамей Кавальскі, Пётр Жураўскі.
✔Спякотнае лета. Мацей Карнет падарожнічае па Польшчы са сваёй 17-гадовай дачкой Вікторыяй. На працягу многіх гадоў яны жывуць толькі ўдваіх, заўсёды разам. Іх шлях адзначаны спаборніцтвамі па тэнісе. Яна – яго скарб, татава дачка і яго вялікі гонар. Ён хацеў бы, каб яна стала лепшай за ўсіх, яна – увесь яго свет. Усё мяняецца, калі да іх далучаецца Ігар, якога Мацей пачынае трэніраваць. Дзякуючы Ігару, Вікторыя адкрыецца і захоча атрымаць новы жыццёвы вопыт. Першая цыгарэта, першы глыток алкаголю, першае каханне. Яны ўтрох адпраўляюцца ў доўгае падарожжа на патрыманым фургоне, кожны са сваёй мэтай.