1.03.2021 Музыка, Падзея

Канцэрт “Шапэн у Ваньковічаў”

Канцэрт да Дня нараджэння Фрыдэрыка Шапэна ( 1.03.1810, Жэлязова Воля - 17.10.1849, Парыж)
1 сакавіка, у Дзень нараджэння Фрыдэрыка Шапэна,
парапануем Вашай увазе анлайн-канцэрт “ШАПЭН у Ваньковічаў” ,
які некалькі месяцаў таму быў адмыслова рэалізаваны Польскім Інстытутам у Мінску і ансамблем салістаў “Вытокі” да 210-годдзя з дня нараджэння кампазітара.

▶️❗️ ❗️ ❗️ Канцэрт даступны па спасылцы: https://youtu.be/nXI8WoieGsE

✔ У запісе канцэрта прымалі ўдзел выдатныя беларускія салісты:
Аляксандр МУЗЫКАНТАЎ (фартэпіяна),
Ільля СІЛЬЧУКОЎ (барытон),
Святлана СТАРАДЗЕТКА (сапрана),
Алена ДЗЕГЦЯРОВА (цымбалы),
Таццяна КРАСНАБАЕВА (цымбалы).
✔ Канцэрт запісаны ў старадаўняй шляхецкай сядзібе рода Ваньковічаў – здаўна творчым асяродку мінскай інтэлігенцыі.
✔ Чаму цымбалы ў канцэрце музыкі Шапэна разам з класічным фартэпіяна – даведаемся з праграмы.
✔ Усе ведаюць Шапэна, як Генія фартэпіяна, але ёсць у спадчыне кампазітара і каля двух дзясяткаў песень, якія кампазітар ствараў цягам усяго свайго творчага жыцця. Вершы Міцкевіча, Залескага, Поля, але найбольш – Вітвіцкага складаюць той незвычайны зборнік, на аснове якога і складзена праграма канцэрта. Многія творы падпісаны пазнакай “сельскі”, “сялянскі”, “вясковы”, што раскрывае нам зацікаўленні і захапленні Шапэна традыцыйнай народнай культурай, як кожны рамантык эпохі ён імкнуўся сягаць да народных крыніцаў. Вось чаму для большай стылізацыі і параўнання музыканты супаставяць гучанні раялі і цымбалаў у адзіным стылістычна рэпертуары, які так рэдка гучыць са сцэны, у параўнанні са славутымі фартэпіяннымі опусамі польскага генія.
✔Напрыканцы, з ілюзорнага ў нечым “свету ідыліі”, яго рамантычнага замілавання, толькі славуты “Рэвалюцыйны эцюд” Шапэна верне нас у актуальную рэальнасць жыццёвай барацьбы. Ласкава запрашаем на незвычайны канцэрт музыкі геніяльнага Шапэна!
Мастацкі кіраўнік праекта і вядучы канцэрта – Аляксей Фралоў.
У праграме:
“Зычэнне” – на цымбалах
“Мелодыя” – барытон
“Сьлічны хлопец” – сапрана
“Ваяк” – барытон
“Персьцень” – цымбалы
Мазурка h-moll – раяль
“Зычэнне” – сапрана
“Мая пяшчотка” – барытон
“Літоўская песенька” – сапрана
“Прэч з маіх вачэй” – барытон
Накцюрн, c-moll – раяль
“Вясна” – цымбалы
Напалеон Орда. Вальс D-dur – раяль
Напалеон Орда. “Успамін пра юнацтва” – сапрана
Шапэн. “Гулянка” (Вакханалія) – цымбалы
“Рэвалюцыйны эцюд” – раяль 
Scheduled Музыка Падзея