1.03.2021 - 30.04.2021 Мастацтва, Падзея

Конкурс плаката

2021 - ГОД СТАНІСЛАВА ЛЕМА

Беларускі саюз дызайнераў пры падтрымцы  Польскага Інстытута ў Мінску абвяшчае конкурс плаката, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння знакамітага польскага пісьменніка, філосафа і футуролага СТАНІСЛАВА ЛЕМА.

Лепшыя конкурсныя працы будуць прадстаўлены на выставе ў верасні ў галерэі Універсітэта культуры, а пераможцы конкурса атрымаюць узнагароды.

  • Конкурс адрасаваны беларускім студэнтам, мастакам, дызайнерам, ілюстратарам.
  • У склад конкурснай камісіі ўваходзяць знакамітыя мастакі, выкладчыкі беларускіх мастацкіх ВНУ і прадстаўнікі культурнага асяроддзя Польшчы. Пераможца будзе выбірацца ананімна.
  • Конкурснай задачай з’яўляецца распрацоўка плаката, прысвечанага 100-годдзю з дня наражэння Станіслава Лема і яго творчай дзейнасці або яго канкрэтнаму твору.
    Гэта таксама могуць быць ілюстрацыі ў фармаце плаката са слоганам «Лем 2021. Я бачыў будучыню»
  • Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 30 красавіка 2021 года на электронны адрас unidby@gmail.com. З тэмай пісьма «Заяўка на конкурс плаката (Лем)», у лісце: «Згаджаюся з умовамі і прымаю ўдзел у конкурсе, прозвішча і імя, кантактны нумар».
  • Тэрмін падачы прац мінае 30 сакавіка 2021 года

Увага: Асобы, якія адпраўляюць свае заяўкі на конкурс, тым самым выказваюць згоду на апрацоўку Арганізатарам сваіх персанальных дадзеных выключна для мэт конкурсу.

  1. II. Спосаб падачы прац:
  • Конкурсныя працы павінны быць адпраўленыя ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты Беларускага саюза дызайнераў unidby@gmail.com, з паметкай у тэме “Конкурс плаката (Лем)”
  • Плакат неабходна даслаць у выглядзе файлаў у фармаце JPG разрозненнем 100 dpi і аб’ёмам не больш за 5 MB, памерам 700×1000 мм (гарызантальны ці вертыкальны).
  • Пад кожнай працай, дасланай на конкурс, павінны быць указаны імя і прозвішча аўтара, па магчымасці назва, кантактная інфармацыя аўтара (адрас электроннай пошты, нумар тэлефона).

III. Права ўласнасці і права выкарыстання праекта-пераможцы

  • Прадстаўленне працы на конкурс раўназначна прыняццю ўмоў гэтага палажэння.
  • Здача конкурсных заявак азначае, што ўдзельнік заяўляе, што яны не парушаюць правы трэціх асоб, у прыватнасці, не парушаюць іх аўтарскія правы.
  • У выпадку падачы прэтэнзій трэцім бокам у выніку парушэння вышэйпералічаных правоў, заяўнік кампенсуе Арганізатару выдаткі, панесеныя ў сувязі з патрабаваннямі аб кампенсацыі шкоды супраць яго.
  • Дызайн плаката-пераможцы будзе выкарыстоўвацца ў некамерцыйных мэтах. Арганізатар конкурсу пакідае за сабой права публікаваць конкурсныя працы, цалкам альбо часткова, у публікацыях, матэрыялах для прэсы, на сайце Беларускага саюза дызайнераў і Польскага Інстытута ў Мінску, яго профілях у сацыяльных сетках альбо іншым спосабам.
  • Арганізатар публічна абвяшчае аўтараў плакатаў-пераможцаў і іншых удзельнікаў шорт-ліста.

from to
Scheduled ical Google outlook Мастацтва Падзея

“Ідзі за мною”: паэзія Цыпрыяна Каміля Норвіда

Сустрэча з цыкла “Санаторый пад клепсідрай”
14 04.2021 Літаратура, Падзея

“Сінатра-Вадэцкі. Вадэцкі-Сінатра” 🗓

Канцэрт анлайн з нагоды Вялікадня
04 04.2021 Музыка, Падзея

Інтэрактыўны часопіс 🗓

"SZTUKA. Мастацтва вельмі польскае". Выпуск I- 2021.
01 04.2021 Мастацтва, Падзея