26.03.2021 - 28.03.2021 Кіно, Падзея

Сучаснае польскае кіно online.

"Пра жывёл і людзей" (2019), рэж. Лукаш Чайка
УВАГА! Доступ да прагляду мастацкага фільма „Пра жывёл і людзей” (Польшча, 2019), рэж. Лукаш Чайка:
https://vimeo.com/522764335
ПАРОЛЬ: OLZ_26.03.2021
Фільм даступны да прагляду да 24:00 28 сакавіка (нядзеля) 2021 г.
Фільм можна будзе паглядзець у арыгінале, а таксама з субтытрамі на беларускай альбо ангельскай мове.

🎬 Чарговая сустрэча з цыклу «Польскае кіно online. Жанры і імёны». Знаёмімся з сучасным польскім кінематографам, глядзім новыя фільмы і задаем свае пытанні іх аўтарам.
 ➡ ❗ 26 сакавіка а 18 гадзіне ! глядзіце захапляльную дакументальную драму Лукаша Чайкі «Пра жывёл і людзей».
Перад паказам у прамым эфіры ў Фэйсбуку  вас чакае невялікі аповед пра фільм, а таксама гутарка з рэжысёрам стужкі Лукашам Чайкай  .
Фільм прадстаўляе кінакрытык Антон Сідарэнка.
➡Адразу пасля анлайн-сустрэчы мы апублікуем пароль для бясплатнага абмежаванага прагляду фільма “Пра жывёл і людзей” (2019) па спасылцы https://vimeo.com/522764335.
Пароль будзе даступны ў каментарах да эфіру, а таксама ў падзеі на FB і на сайце Польскага Інстытута.
Фільм можна будзе паглядзець у арыгінале, а таксама з субтытрамі на беларускай альбо ангельскай мове.

Лукаш Чайка — журналіст і кінематаграфіст, нарадзіўся ў Варшаве, шмат часу прысвяціў працы на тэлебачанні і ў прэсе. Выпускнік кінашколы Анджэя Вайды. Ён таксама атрымаў дыплом паліталогіі ў Варшаўскім універсітэце, Цэнтры лацінаамерыканскіх даследаванняў. Ён дасведчаны тэлерэпарцёр, а таксама стваральнік і дызайнер відэагульняў, перакладзеных на дзясятак замежных моў. На працягу чатырох гадоў ён захапляўся гісторыяй сям’і Жабіньскіх і падзеямі ваеннага часу ў заапарку Варшавы. Ён займаецца дзейнасцю асацыяцыі “Варшаўская манаполія”, якая, сярод іншага, ажыццяўляе мастацкія ініцыятывы варшаўскага раёна “Прага”, такія як канцэрты і тэатральныя пастаноўкі ў Зале памяці Яна і Антаніны Жабіньскіх.
У 2019 годзе ўбачыў свет фільм беларускага рэжысёра Максіма Шведа «Чыстае мастацтва», сцэнарый да якога напісаў Лукаш Чайка.
«Пра жывёл і людзей» – першы поўнаметражны фільм Лукаша Чайкі.

✔”Пра жывёл і людзей” (2019 г.)
Рэжысёр і сцэнарыст: Лукаш Чайка
Кампазітар: Марцін Масэцкі
Аператар: Кацпер Чубак
Мантаж: Якуб Пёнтек
Прадюсеры: Анна Верада, Караль Важбіньскі, Войцех Франчак
Працягласць: 70 мін.

✔Фільм пра падзеі ў заапарку Варшавы да і падчас Другой сусветнай вайны. Галоўныя героі фільма – Ян Жабіньскі, стваральнік і шматгадовы дырэктар заапарка, і яго жонка Антаніна Жабіньска. У ваенны час яны прадстаўлялі прытулак габрэям і польскім змагарам Супраціву, хавалі іх у заапарку, сярод памяшканняў для жывёл і ва ўласным доме. Усяго ім удалося выратаваць ад забойц каля трохсот чалавек, дакладная колькасць выратаваных людзей дасюль невядомая. Сакрэтныя госці знаходзіліся ў заапарку ад некалькіх дзён да многіх месяцаў, а потым сыходзілі далей за межы Варшавы.
Ужо праз гады Антаніна Жабіньска апісала гэтыя падзеі ў мемуарах, якія так і называліся «Пра жывёл і людзей». У 1965 годзе Ян і Антаніна Жабіньскія за свой подзвіг атрымалі тытул Праведнікаў народаў свету.
А ў 2007 годзе свет пабачыла англамоўная кніга «Жонка даглядчыка заапарка», па якой у 2016 годзе быў зроблены аднайменны галівудскі фільм з Джэсікай Чыстэйн у галоўнай ролі.
Фільм Лукаша Чайкі ствараўся паралельна. Аповед ў ім ідзе ад імя дачкі Жабіньскіх Тэрэзы. Глядач убачыць падзеі ў Варшаўскім заапарку яе вачыма і вачыма тых людзей, якіх выратавалі супругі Жабіньскія.

from to
Scheduled Кіно Падзея