27.03.2021 - 29.03.2021 Падзея, Тэатр

Прэм’ерны паказ запісу спектакля “Войцэк” (Нацыянальны тэатр у Варшаве)

З нагоды Сусветнага дня тэатра - 27 сакавіка

27 сакавіка, а 21:00BY/19:00PL Нацыянальны тэатр у Варшаве запрашае на прэм’ерны паказ запісу спектакля “Войцэк” Георга Бюхнера ў пастаноўцы Пятра Цепляка. Прагляд будзе даступны на канале TEATR NARODOWY-YouTube → у плэйлісце „Teatr Narodowy online”

Прэм’ера спектакля адбылася 15 лютага 2020 года на вялікай сцэне Тэатра. Запіс спектакля адбыўся 30 жніўня 2020 года.

Працягласць: 1 гадзіна 50 хвілін. Спасылка будзе актыўная да 24:00  29 сакавіка.

У гарнізоне адбываецца забойства. Просты салдат забівае нявесту.
З чаго вынікае злачынства Войцэка? Яно палохае ці выклікае спачуванне? Хто злачынец, хто ахвяра? І дзе заканчваецца цела, а дзе пачынаецца душа?
Шэдэўр еўрапейскага рамантызму ў пастаноўцы  Пятра Цепляка. Звяртаючыся да п’есы “Войцэк”, ён задае пытанні, якія хвалююць сучаснага чалавека.

Апрацоўка тэксту і рэжысура: Пётр Цепляк
Сцэнаграфія і касцюмы, святло: Анджэй Віткоўскі
Музыка: Ян Душыньскі, Павел Чэпуўкоўскі, Якуб Гаўлік
Харэаграфія: Лешак Бздыль
У ролях: Цэзары Касіньскі (па запрашэнні), Зузанна Сапожнікаў, Ежы Радзівіловіч, Павел Папроцкі, Оскар Хамэрскі, Бартламей Бабороўскі, Марыюш Бенуа, Славаміра Лазіньска, Эва Канстанцыя Булгак, Якуб Гаўлік, Анна Грыцэвіч, Кінга Ільгнэр, Роберт Яраціньскі, Іаанна Квяткоўска-Здунь, Гжэгаж Квецень, Каміль Мрожак, Хуберт Пашкевіч.

 Увага: у спектаклі выкарыстоўваецца ненарматыўная лексіка і моцныя гукавыя эфекты. Спектакль для дарослых гледачоў.

https://youtu.be/gZ8BJwML13A

Пакінутая ў фрагментах, знакамітая драма Бюхнера спасылаецца на рэальную гісторыю забойства. Аўтар вывеў яе з крымінальнай хронікі: бедны салдат Ёган Хрысціян Войцэк забіў сваю нявесту. Пасля даследаванняў прысутнасці поўнай свядомасці і больш чым трохгадовага суда, ён быў прысуджаны да смяротнага пакарання і пакараны на Лейпцыгскай плошчы 27 жніўня 1824 года. Аднак у Бюхнера перспектыва вельмі шырокая. Гарнізон у маленькім гарадку, дзе разгортваецца дзеянне драмы, становіцца карцінай свету. Узнікаюць асноўныя пытанні: аб механізмах сацыяльнага прыгнёту, аб межах паміж прыродай і культурай, аб сутнасці чалавецтва і маралі.

Старонка спектакля Войцэк →

„Кожны з нас”. Размова з Пятром Цеплякам →

Балада пра маленькага чалавека. Войцэк у Нацыянальным тэатры →

Рэцэнзенты пра Войцэка →


Фотаздымкі Кшыштафа Беліньскага са спектакля “Войцэк” Георга Бюхнера ў пастаноўцы Пятра Цепляка

from to
Scheduled Падзея Тэатр