1.04.2021 - 30.04.2021 Мастацтва, Падзея

Інтэрактыўны часопіс

"SZTUKA. Мастацтва вельмі польскае". Выпуск I- 2021.

Польскі інстытут у Мінску рады прадставіць вашай увазе інтэрактыўны часопіс “SZTUKA. Мастацтва вельмі польскае” – першы выпуск у 2021-ым .

Сустракаем вясну анлайн – разам з удзельнікамі праграмы “Культура ў Сеціве”: свае віртуальныя багацці прапануюць больш за паўсотні польскіх музеяў і галерэяў, дзясяткі тэатраў, культурніцкіх інстытуцый і цэнтраў культуры, бібліятэк і архіваў, а таксама каналы радыё і тэлевізіі.
Так, з намі лёгка пераканацца, што “анлайн можна зрабіць усё, акрамя дзяцей” :), бо гэты нумар абсалютна інтэрактыўны і насычаны спасылкамі, нібы велікодная булка – разынкамі.
Неймаверны лангрыд пра рэтраспектывы і перспектывы польскага візуальнага мастацтва, тонкая графіка і паэтычныя творы Цыпрыяна Каміля Норвіда ў перакладзе беларускіх паэтаў, віртуальная экскурсія па наймаштабнейшай выставе польскай скульптуры ў галерэі «Захэнта», Польская платформа танца і інш.…
Героі нумара: куратары Моніка Шэўчык і Вальдэмар Татарчук, джазавы піяніст года Дамінік Ваня ды цэлая плеяда маладых польскіх рэжысёраў.
#заставайсядома – SZTUKA прыйдзе да цябе.

from to
Scheduled Мастацтва Падзея