30.04.2021 Кіно, Падзея

Экранізацыі кніг Станіслава Лема

Да 100-годдзя з дня нараджэння Станіслава Лема

Шаноўныя сябры!
🎥❗️ 29 красавіка (пятніца) а 18:00 ❗️ прапануем вам пазачарговую сустрэчу з цыклу «Польскае кіно online». Яна будзе прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння пісьменніка Станіслава Лема і экранізацыі яго малавядомага ў нашай краіне рамана “Шпіталь Перамянення». Вядучы, кінакрытык Антон Сідарэнка і яго госці – блогерка і літаратурны крытык Наста Карнацкая і рэжысёр-дакументаліст Андрэй Куціла – падзеляцца сваімі ўражаннямі ад твора Станіслава Лема і фільма Эдварда Жэброўскага.

«Шпіталь Перамянення» – першая частка трылогіі Станіслава Лема, скончаная ў верасні 1948 года. Гэта адзін з нешматлікіх мастацкіх твораў пісьменніка, выкананых не ў жанры фантастыкі. Кніга распавядае пра маладога доктара Стэфана Тшынецкага, які пасля каледжа знаходзіць працу ў шпіталі для псіхічна хворых. Дзеянне адбываецца падчас Другой сусветнай вайны і нацысцкай акупацыі. Гэты твор з’яўляецца свайго роду філасофска-маральным трактатам, перыпетыі герояў спалучаюцца ў ёй з абмеркаваннем філасофскіх тэм, якія потым стануць асноўнымі для далейшай творчасці пісьменніка. У 1978 годзе рэжысёр і сцэнарыст Эдвард Жэброўскі экранізаваў раман Станіслава Лема. Стужка «Шпіталь Перамянення» – экзістэнцыйная драма аб паводзінах і маральным выбары чалавека. Фільм зняў Вітальд Сабачыньскі – заснавальнік сусветна вядомай дынастыі кінааператараў. Галоўныя ролі ў стужцы сыгралі Пётр Дэймік, Ежы Біньчыцкі, Хенрык Біста, Эва Далкоўска, Збігнеў Запасевіч і інш.

Аудыёкніга “Шпіталь перамянення” (“Szpital przemienienia”) даступна на партале AUDIOTEKA па спасылцы: https://cutt.ly/4bh4axB
Фільм для бясплатнага прагляду з аудыёдэскрыпцыяй і субтытрамі на польскай мове даступны па спасылцы: https://adapter.pl/filmy/szpital-przemienienia/

Scheduled Кіно Падзея