Шаноўнае спадарства!
Польскі Інстытут у Мінску і Музей мастацтва ў Лодзі сардэчна запрашаюць да знаёмства з чарговай выставай у “Віртуальнай галерэі мастацтва” на сайце Польскага Інстытута ў Мінску. У рамках праекта мы знаёмім Вас з выдатнымі творцамі польскага сучаснага жывапісу, графікі і фатаграфіі. На гэты раз запрашем вас пазнаёміцца з Калекцыяй фатаграфій Уршулі Чартарыйскай.
У Музеі мастацтва ў Лодзі знаходзіцца ўнікальная калекцыя фотаздымкаў. Сваім з’яўленнем яна абавязана Уршулі Чартарыйскай (1934-1998) – крытыкесе, тэарэтыкесе, музейніцы і куратарцы. Стрыжнем фотакалекцыі можна лічыць працы мастакоў-авангардыстаў. Важную ролю таксама адыгрывае сюррэалістычна-суб’ектыўная плынь. Гэта мастацкая фатаграфія, у якой аўтары паказвалі свае ўласныя, асобныя сусветы. Калекцыя таксама ўключае шэраг канцэптуальных прац. Важным прынцыпам пры стварэнні фотакалекцыі было імкненне адлюстраваць увесь спектр ключавых з’яў у гісторыі фатаграфіі – як мастацтва, так і часткі шырока зразумелай візуальнай культуры. Нельга абысці ўвагай і значную колькасць дакументальных твораў.
28 мая 2021 года ў Музеі мастацтва ў Лодзі адбудзецца адкрыццё выставы “Пяшчотная ўвага. Уршуля Чартарыйска перад абліччам фатаграфіі” . Выстава паказвае найважнейшыя плыні ў калекцыі, створанай Уршуляй Чартарыйскай, і працяг некаторых тэндэнцый у перспектыве дзесяцігоддзяў, да нашых дзён.
ЗАПРАШАЕМ НА ВЫСТАВУ!
- Януш Марыя Бжэскі, “Адбіткі I”, каля 1930 г., чорна-белая фатграфія © Анджэй Вежхоўскі і Музей мастацтва, Лодзь
- Януш Марыя Бжэскі, Рэклама, 1930 г., чорна-белая фатаграфія © Анджэй Вежхоўскі і Музей мастацтва, Лодзь
- Януш Марыя Бжэскі “Бетон”, 1933 г., чорна-белая фатаграфія © Анджэй Вежхоўскі і Музей мастацтва, Лодзь
- Януш Марыя Бжэскі, “Бетон”, 1933 г., чорна-белая фатаграфія © Анджэй Вежхоўскі і Музей мастацтва, Лодзь
- Аляксандр Кшываблоцкі “Стэн Зій і Марыля Ліліен”, 1936 г., чорна-белая фатаграфія © Музей мастацтва, Лодзь
- Аляксандр Кшываблоцкі “Фотамантаж” (з фрагментам чайніка), 1930 г., чорна-белая фатаграфія © Музей мастацтва, Лодзь
- Аляксандр Кшываблоцкі “Кампазіцыя 1932”, 1932 г., чорна-белая фатаграфія © Музей мастацтва, Лодзь
- Януш Марыя Бжэскі “Абстрактная фотаграма 4”, без даты, чорна-белая фатаграфія © Анджэй Вешхоўскі і Музей мастацтва, Лодзь
- Януш Марыя Бжэскі “Абстрактная фотаграма 9”, без даты, чорна-белая фатаграфія © Анджэй Вешхоўскі і Музей мастацтва, Лодзь
- Аляксандр Кшываблоцкі, партрэт спадарыні Галіны Горнунг (адлюстраванне ў люстэрку), 1930 г., чорна-белая фатаграфія © Музей мастацтва, Лодзь
- Анджэй Струміла “Тратуар”, з серыі “Віды Лодзі”, 1947 г., чорна-белая фатаграфія © Музей мастацтва, Лодзь
- Анджэй Струміла, “Маніфестацыя”, з серыі “Віды Лодзі”, 1951 г., чорна-белая фатаграфія © Музей мастацтва, Лодзь
- Браніслаў Шлабс “Фотаграма”, 1950-я, чорна-белая фатаграфія © Музей мастацтва, Лодзь
- Браніслаў Шлабс “Фотаграма 18/57”, 1957 г., чорна-белая фатаграфія © Музей мастацтва, Лодзь
- Збігнеў Длубак “Уначы пужае галодная мука”, 1948 г., чорна-белая фатаграфія © Армель Длубак, Фонд археалогіі фатаграфіі і Музей мастацтва, Лодзь
- Збігнеў Длубак, “Жэстыкуляцыі”, 1970-75 гг., чорна-белая фатаграфія, наклееная на палатно © Армель Длубак, Фонд археалогіі фатаграфіі і Музей мастацтва, Лодзь
- Збігнеў Длубак, “Жэстыкуляцыі”, 1970-75 гг., чорна-белая фатаграфія, наклееная на палатно © Армель Длубак, Фонд археалогіі фатаграфіі і Музей мастацтва, Лодзь
- Збігнеў Длубак, “Жэстыкуляцыі”, 1970-75 гг., чорна-белая фатаграфія, наклееная на палатно © Армель Длубак, Фонд археалогіі фатаграфіі і Музей мастацтва, Лодзь
- Яраслаў Казлоўскі “Практыкаванні па семіётыцы”, 1977 г., афсет, машынапіс, папера © Яраслаў Казлоўскі і Музей мастацтва, Лодзь
- Здзіслаў Юркевіч “Малюнак у ваннай”, 1971 г., чорна-белая фатаграфія © Музей мастацтва, Лодзь
- Здзіслаў Юркевіч “Малюнак у ваннай”, 1971 г., чорна-белая фатаграфія © © Музей мастацтва, Лодзь
- Уршуля Чартарыйска, адкрыццё выставы “Інаўгурацыя дзейнасці дырэктара Рышарда Станіслаўскага”, 12.12.1966, фатограф А. Пасярбіньскі, Архіў Музея мастацтва, Лодзь
- Уршуля Чартарыйска, адкрыццё выставы “Інаўгурацыя дзейнасці дырэктара Рышарда Станіслаўскага”, 12.12.1966, фатограф А. Пасярбіньскі, Архіў Музея мастацтва, Лодзь, кадр 2
ESEJ “Kolekcja fotografii Urszuli Czartoryskiej”
Калекцыя мастацтва XX-XXI стагоддзя ў Музеі мастацтва ў Лодзі з’яўляецца самай старой і адной з найважнейшых калекцый сучаснага мастацтва не толькі ў Польшчы, але і ў Еўропе. Яе ўнікальнасць абумоўлена гістарычнай сувяззю Лодзі з авангардам, а таксама міжнародным характарам збораў.
Музей цікавіцца эксперыментальным і прагрэсіўным мастацтвам, якое фарміруе традыцыі сучаснасці і з’яўляецца важнай праявай сучаснай культуры. Адкрыццё музея адбылося ў 1930 г., яго профіль быў вызначаны яго зборамі, а таксама падарункам Міжнароднай калекцыі сучаснага
мастацтва групы “a.r.”, які ўпершыню быў паказаны публіцы ў 1931 г. Гэтая калекцыя з’яўляецца феноменам сусветнага маштабу, паколькі яна была ініцыявана самімі мастакамі. Яна складаецца выключна з падарункаў і была сфарміравана сумеснымі намаганнямі вядучых прадстаўнікоў міжнароднага авангарду.
У цяперашні час у Музеі мастацтва размяшчаюцца зборы найбольш рэпрэзентатыўных твораў вядомых мастакоў, якія фарміравалі гісторыю польскага мастацтва за апошнія сто гадоў, а таксама багатая калекцыя работ мастакоў з усяго свету, як звязаных
з міжваенным авангардам, так і тых, хто быў актыўны ў пасляваенны перыяд. У калекцыі прадстаўлены ўсе віды мастацкай дзейнасці, характэрныя для 20 і 21 стагоддзяў. Музей таксама з’яўляецца піянерам у пашырэнні межаў традыцыйных музейных збораў.
Muzeum Sztuki w Łodzi: https://msl.org.pl/
Zasoby Muzeum Sztuki w Łodzi: https://zasoby.msl.org.pl/