14.05.2021 ВІРТУАЛЬНАЯ ГАЛЕРЭЯ МАСТАЦТВА, Мастацтва, Падзея

Калекцыя фатаграфій Уршулі Чартарыйскай

Шаноўнае спадарства!
Польскі Інстытут у Мінску і Музей мастацтва ў Лодзі сардэчна запрашаюць да знаёмства з  чарговай выставай у Віртуальнай галерэі мастацтва” на сайце Польскага Інстытута ў Мінску. У рамках праекта мы знаёмім Вас з выдатнымі творцамі польскага сучаснага жывапісу, графікі і фатаграфіі. На гэты раз запрашем вас пазнаёміцца з Калекцыяй фатаграфій Уршулі Чартарыйскай. 
У Музеі мастацтва ў Лодзі знаходзіцца ўнікальная калекцыя фотаздымкаў. Сваім з’яўленнем яна абавязана Уршулі Чартарыйскай (1934-1998) – крытыкесе, тэарэтыкесе, музейніцы і куратарцы. Стрыжнем фотакалекцыі можна лічыць працы мастакоў-авангардыстаў. Важную ролю таксама адыгрывае сюррэалістычна-суб’ектыўная плынь. Гэта мастацкая  фатаграфія, у якой аўтары паказвалі свае ўласныя, асобныя сусветы. Калекцыя таксама ўключае шэраг канцэптуальных прац. Важным прынцыпам пры стварэнні фотакалекцыі было імкненне адлюстраваць увесь спектр ключавых з’яў у гісторыі фатаграфіі – як мастацтва, так і часткі шырока зразумелай візуальнай культуры. Нельга абысці ўвагай і значную колькасць дакументальных твораў.
28 мая 2021 года ў Музеі мастацтва ў Лодзі адбудзецца адкрыццё выставы “Пяшчотная ўвага. Уршуля Чартарыйска перад абліччам фатаграфіі” . Выстава паказвае найважнейшыя плыні ў калекцыі, створанай Уршуляй Чартарыйскай, і працяг некаторых тэндэнцый у перспектыве дзесяцігоддзяў, да нашых дзён.
ЗАПРАШАЕМ НА ВЫСТАВУ!

ESEJ “Kolekcja fotografii Urszuli Czartoryskiej”

Калекцыя мастацтва XX-XXI стагоддзя ў Музеі мастацтва ў Лодзі з’яўляецца самай старой і адной з найважнейшых калекцый сучаснага мастацтва не толькі ў Польшчы, але і ў Еўропе. Яе ўнікальнасць абумоўлена гістарычнай сувяззю Лодзі з авангардам, а таксама міжнародным характарам збораў.
Музей цікавіцца эксперыментальным і прагрэсіўным мастацтвам, якое фарміруе традыцыі сучаснасці і з’яўляецца важнай праявай сучаснай культуры. Адкрыццё музея адбылося ў 1930 г., яго профіль быў вызначаны яго зборамі, а таксама падарункам Міжнароднай калекцыі сучаснага
мастацтва групы “a.r.”, які ўпершыню быў паказаны публіцы ў 1931 г. Гэтая калекцыя з’яўляецца феноменам сусветнага маштабу, паколькі яна была ініцыявана самімі мастакамі. Яна складаецца выключна з падарункаў і была сфарміравана сумеснымі намаганнямі вядучых прадстаўнікоў міжнароднага авангарду.

У цяперашні час у Музеі мастацтва размяшчаюцца зборы найбольш рэпрэзентатыўных твораў вядомых мастакоў, якія фарміравалі гісторыю польскага мастацтва за апошнія сто гадоў, а таксама багатая калекцыя работ мастакоў з усяго свету, як звязаных
з міжваенным авангардам, так і тых, хто быў актыўны ў пасляваенны перыяд. У калекцыі прадстаўлены ўсе віды мастацкай дзейнасці, характэрныя для 20 і 21 стагоддзяў. Музей таксама з’яўляецца піянерам у пашырэнні межаў традыцыйных музейных збораў.

Muzeum Sztuki w Łodzi: https://msl.org.pl/ 
Zasoby Muzeum Sztuki w Łodzi: https://zasoby.msl.org.pl/ 

Scheduled ВІРТУАЛЬНАЯ ГАЛЕРЭЯ МАСТАЦТВА Мастацтва Падзея