ПРЭМ’ЕРА адбудзецца 6 лютага а 21:00BY/19:00PL на платформе vod.teatrwielki.pl (відэа будзе даступна для прагляду 14 дзён пасля прэм’еры).
У трэцяй частцы гала-канцэрта будуць прадстаўлены танцавальныя эпізоды, выбраныя з рэпертуара Польскага нацыянальнага балета, і два рэдкія дуэты з сусветнай харэаграфічнай класікі. Гледачы ўбачаць відовішчную бальную сцэну і кранальнае “Развітанне з Матыльдай” з “Лебядзінага возера” ў версіі Кшыштафа Пастора. Яго драматычны дуэт „Wie lange noch?” з балета „Kurt Weill” і ўрывак з яго балета “Moving Rooms” з музыкай Альфрэда Шнітке і Генрыка Мікалая Гурэцкага. Будуць і харэаграфічныя сюжэты вялікіх класікаў: Аўгуста Бурнанвіля і, вядома ж, Марыюса Пеціпы, без прац якога не абыходзіцца ні адзін балетны гала-канцэрт. Гэта два цудоўныя pas de deux з балетаў: “Свята кветак у Генцана” Бурнанвіля і “Сатанэлі” Пеціпы.
У гэтай частцы гала-канцэрта выступаюць: Юка Эбіхара, Маі Кагеяма, Юрыка Кітана, Роса П’еро, Анэта Збжэзняк, Адам Мысліньскі, Крыстаф Шабо, Давід Тшэнсімех, Рынальда Венуці і Патрык Вальчак. Аркестрам Вялікага тэатра – Нацыянальнай оперы кіруе Марта Ключыньска.
А 7 лютага па просьбе прыхільнікаў балета будуць паўтораны дзве папярэднія часткі гала-канцэрта. Яны будуць даступныя цягам 11 дзён.