Канцэрт да Дня нараджэння Фрыдэрыка Шапэна ( 1.03.1810, Жэлязова Воля - 17.10.1849, Парыж)
1 сакавіка, у Дзень нараджэння Фрыдэрыка Шапэна,
парапануем Вашай увазе анлайн-канцэрт “ШАПЭН у Ваньковічаў” ,
які некалькі месяцаў таму быў адмыслова рэалізаваны Польскім Інстытутам у Мінску і ансамблем салістаў “Вытокі” да 210-годдзя з дня нараджэння кампазітара.
У запісе канцэрта прымалі ўдзел выдатныя беларускія салісты:
Аляксандр МУЗЫКАНТАЎ (фартэпіяна),
Ільля СІЛЬЧУКОЎ (барытон),
Святлана СТАРАДЗЕТКА (сапрана),
Алена ДЗЕГЦЯРОВА (цымбалы),
Таццяна КРАСНАБАЕВА (цымбалы).
Аляксандр МУЗЫКАНТАЎ (фартэпіяна),
Ільля СІЛЬЧУКОЎ (барытон),
Святлана СТАРАДЗЕТКА (сапрана),
Алена ДЗЕГЦЯРОВА (цымбалы),
Таццяна КРАСНАБАЕВА (цымбалы).
Канцэрт запісаны ў старадаўняй шляхецкай сядзібе рода Ваньковічаў – здаўна творчым асяродку мінскай інтэлігенцыі.
Чаму цымбалы ў канцэрце музыкі Шапэна разам з класічным фартэпіяна – даведаемся з праграмы.
Усе ведаюць Шапэна, як Генія фартэпіяна, але ёсць у спадчыне кампазітара і каля двух дзясяткаў песень, якія кампазітар ствараў цягам усяго свайго творчага жыцця. Вершы Міцкевіча, Залескага, Поля, але найбольш – Вітвіцкага складаюць той незвычайны зборнік, на аснове якога і складзена праграма канцэрта. Многія творы падпісаны пазнакай “сельскі”, “сялянскі”, “вясковы”, што раскрывае нам зацікаўленні і захапленні Шапэна традыцыйнай народнай культурай, як кожны рамантык эпохі ён імкнуўся сягаць да народных крыніцаў. Вось чаму для большай стылізацыі і параўнання музыканты супаставяць гучанні раялі і цымбалаў у адзіным стылістычна рэпертуары, які так рэдка гучыць са сцэны, у параўнанні са славутымі фартэпіяннымі опусамі польскага генія.
Напрыканцы, з ілюзорнага ў нечым “свету ідыліі”, яго рамантычнага замілавання, толькі славуты “Рэвалюцыйны эцюд” Шапэна верне нас у актуальную рэальнасць жыццёвай барацьбы. Ласкава запрашаем на незвычайны канцэрт музыкі геніяльнага Шапэна!

Мастацкі кіраўнік праекта і вядучы канцэрта – Аляксей Фралоў.
У праграме:
“Зычэнне” – на цымбалах
“Мелодыя” – барытон
“Сьлічны хлопец” – сапрана
“Ваяк” – барытон
“Персьцень” – цымбалы
Мазурка h-moll – раяль
“Зычэнне” – сапрана
“Мая пяшчотка” – барытон
“Літоўская песенька” – сапрана
“Прэч з маіх вачэй” – барытон
Накцюрн, c-moll – раяль
“Вясна” – цымбалы
Напалеон Орда. Вальс D-dur – раяль
Напалеон Орда. “Успамін пра юнацтва” – сапрана
Шапэн. “Гулянка” (Вакханалія) – цымбалы
“Рэвалюцыйны эцюд” – раяль

Інтэрактыўны часопіс 🗓
"SZTUKA. Мастацтва вельмі польскае". Выпуск II- 2021.
30
06.2021
31
08.2021
Аб`явы Iнстытута, Мастацтва, Падзея
“Гісторыка-культурная спадчына яўрэяў Беларусі на працягу стагоддзяў”
І Міжнародная анлайн-канферэнцыя
28
06.2021
30
06.2021
Гісторыя, Падзея