Польскі Інстытут у Мінску і гандлёва-забаўляльны цэнтр DANA MALL
запрашаюць на святкаванне
ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ФРЫДЭРЫКА ШАПЭНА!
Чакаем Вас 25 лютага 2018 г. з 15:00 да 17:00
у ГЗЦ «DANA MALL»
(Вул. П. Мсціслаўца 11, ст. Метро Усход)
Выдатнаму кампазітару і піяністу Фрыдэрыку Шапэну ў 2018 годзе споўнілася б 208 год. Па адных звестках ён нарадзіўся 22 лютага, па іншых – 1 сакавіка 1810 года. Штогод з канца лютага да пачатку сакавіка ў розных краінах свету адбываюцца шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя творчасці гэтай вялікай асобы ў гісторыі польскай і сусветнай культуры.
Музыка Шапэна гучала не толькі ў самых вядомых канцэртных залах свету, але нават ля пірамід у Гізе, на Вялікай кітайскай сцяне і міжнароднай касмічнай станцыі.
Святкаванне Дня Нараджэння Фрыдэрыка Шапэна з Польскім Інстытутам у Мінску ў розных незвычайных месцах горада Мінска стала ўжо добрай традыцыяй. Арганізатары імкнуцца не толькі ўшанаваць памяць выдатнага кампазітара, але і данесці да слухачоў панадачасовую сутнасць яго творчасці.
Сёлета паслухаць музыку кампазітара, а таксама паўдзельнічаць у цікавых акцыях святочнай праграмы можна будзе ў нядзелю 25 лютага ў гандлёва-забаўляльным цэнтры DANA MALL. Выканаўцы будуць іграць вальсы, паланэзы, мазуркі і накцюрны Шапэна не толькі на сапраўдным канцэртным раялі, але і на разнастайных ударных інструментах.
Вас чакае:
o Выступленне піяніста-віртуоза, лаўрэата міжнародных конкурсаў
КІРЫЛА КЕДУКА
o Выступленне ансамбля ўдарных інструментаў “MINSK PERCUSSION CLASSIC”
o Выступленне вучняў Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №3
імя Ф. Шапэна г. Мінска
o Конкурсы, віктарыны і сюрпрызы ад арганізатараў
o Салодкі пачастунак
УВАХОД ВОЛЬНЫ
Да сустрэчы на свяце!