4.06.2020 Падзея, Польская мова

Вэбінар “ТЭСТЫ, ЭКЗАМЕНЫ, АЦЭНКІ”

4 чэрвеня а 19:00PL/20:00BY адбудзецца бясплатны метадычны семінар для настаўнікаў у выглядзе вэбінара на тэму ацэнкі ведаў. Тэставанне, экзамінаванне і ацэньванне  з’яўляюцца неад’емнымі элементамі працэсу навучання.

На семінары будуць прадстаўлены тэарэтычныя і практычныя асновы вымярэння вынікаў навучання. У дадатак да апісання звычайных тэстаў і спосабаў ацэнкі таксама будзе  абмеркаванне некалькіх нестандартных прапаноў.

Важным элементам ацэнкі з’яўляецца самаацэнка. Таксама па гэтым пытанні будуць прапанаваныя некалькі метадычных ідэй. Яны гэтак жа важныя, як і ацэнка з боку асобы, якая вучыць. Яны дапамагаюць развіваць аўтаномію і разважаць аб сваім уласным прагрэсе.

Вэбінар вядзе Агнешка Ясіньска, выкладчыца польскай мовы як замежнай у Педагагічным універсітэце ў Кракаве; сааўтар некалькіх падручнікаў і дапаможнікаў па польскай мове (у прыватнасці, серыя „Hurra po polsku”, „Polski w pracy” oraz „O Polsce po polsku”).

Спасылка на вучэбную платформу

Scheduled Падзея Польская мова