Каб пачаць лета ў добрым настроі, прапануем звярнуць увагу на выдатны джазавы канцэрт анлайн у выкананні аднаго з найвялікшых выканаўцаў у гісторыі польскага джаза – Збігнева Намыслоўскага, які разам са сваім гуртом прадставіў музычны агляд сваёй імпануючай шматгадовай кар’еры.
Канцэрт дступны па спасылцы: https://ninateka.pl/film/zbigniew-namyslowski-quintet-fina-na-ucho
Збігнеў Намыслаўскі прысутнічае на польскай джазавай сцэне ўжо больш за паўстагоддзя. Піяніст і віяланчэліст па прафесіі, па выбару – трамбаніст і саксафаніст. З самага пачатку сваёй кар’еры ён удзельнічаў у стварэнні славутага гурта Astigmatic Кшыштафа Камеды. Пазней ён таксама супрацоўнічаў з Міхалам Урбанякам і Чэславам Немэнам, але культавыя дыскі ён запісаў перадусім як кампазітар і кіраўнік уласнага гурта. “Winobranie czy Kujaviak Goes Funky – сёння абсалютная класіка польскага джаза. Саксафаніст запісаў больш за трыццаць альбомаў. Як першы польскі джазмен, ён запісаў альбом за мяжой (Lola, 1964). Праз пяцьдзесят гадоў альбом Polish Jazz – Yes! даказаў, што Збігнеў Намыслоўскі ўсё яшчэ ў выдатнай форме. Падчас канцэрта ў варшаўскім кінатэатры Iluzjon квінтэт Намыслoўскага выканаў кампазіцыі як і з апошняга свайго альбома, так і з пачатку творчай дзейнасці.
Гурт выступіў у складзе:
Збігнеў Намыслоўскі – альт-саксафон,
Яцэк Намыслоўскі – трамбон,
Славамір Яскулкэ – фартэпіяна,
Анджэй Свенс – бас,
Давід Фартуна – барабаны